Адкрыць галоўнае меню

Людвіг Райхенбах

батанік (1793–1879)

Ге́нрых Го́тліб Лю́двіг Ра́йхенбах (ням.: Heinrich Gottlieb Ludwig Reichenbach, 1793—1879) — нямецкі батанік-сістэматык і заолаг XIX стагоддзя.

Людвіг Райхенбах
ням.: Heinrich Reichenbach
Reichenbach Ludwig 1793-1879.jpg
Дата нараджэння 8 студзеня 1793(1793-01-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 сакавіка 1879(1879-03-17)[1][2][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька: Johann Friedrich Jacob Reichenbach[d]
Дзеці: Heinrich Gustav Reichenbach[d]
Род дзейнасці батанік, птэрыдолаг, брыёлаг, заолаг, арнітолаг, выкладчык універсітэта, энтамолаг, міколаг
Навуковая сфера прыродазнаўства
Месца працы Медыка-хірургічная акадэмія ў Дрэздэне, Дрэздэнскі заалагічны музей, Дрэздэнскі батанічны сад, Лейпцыгскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктарская ступень[d][6]
Альма-матар
Вядомы як батанік, заолаг, арнітолаг
Член у
Commons-logo.svg Людвіг Райхенбах на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Rchb.».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI

Часта выкарыстоўваецца варыянт скарачэння: Reichb.

Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Reichenbach».

Heinrich Gottlieb Ludwig Reichenbach на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Генрых Готліб Людвіг Райхенбах быў сынам Ёгана Фрыдрыха Якаба Райхенбаха (на ням.), намесніка рэктара ў прэстыжнай гімназіі Томасшуле (ням.: Thomasschule) у Лейпцыге, аўтара першага грэка-нямецкага слоўніка, які з'явіўся ў 1818 годзе.

Райхенбах вывучаў з 1810 года медыцыну і прыродазнаўства ў Лейпцыгскім універсітэце, дзе ў 1815 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі, а ў 1817 годзе — доктара медыцыны.

У 1818 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і ў тым жа годзе быў прызначаны экстраардынарным прафесарам прыродазнаўчых навук у Медыка-хірургічнай акадэміі ў Дрэздэне. Гэту пасаду ён займаў там да рэарганізацыі акадэміі ў 1862 годзе.

У тыя ж гады — з 1820 па 1874 год — ён быў адначасова дырэктарам Каралеўскіх прыродазнаўчанавуковых музеяў (ням.: Königlichen Naturhistorischen Museums) у Цвінгеры. Заалагічная калекцыя збору была амаль цалкам знішчана пры пажары Цвінгера ў час беспарадкаў 1848—1849 гадоў, але Райхенбах апынуўся ў стане аднавіць яе на працягу некалькіх гадоў.

Акрамя таго, ён заснаваў Дрэздэнскі батанічны сад (ням.: Botanischer Garten Dresden), якім кіраваў да самай смерці.

Райхенбах выдатна ведаў батаніку і заалогію і пакінуў свой заўважны след у абедзвюх навуках. Ён быў пладавітым аўтарам навуковых прац і здольным батанічным мастаком. «Поўная прыродазнаўчая гісторыя сысуноў і птушак» (ням.: Vollständige Naturgeschichte der Säugetiere und Vögel) — яго самая вядомая кніга. Многія яго батанічныя і заалагічныя кнігі бліскуча праілюстраваны, прычым часткова.

У 1828 годзе ён заснаваў Таварыства батанікі і садаводства «Флора», у якім ён удзельнічаў да 1843 года як член кіравання. У 1834 годзе па яго ініцыятыве было заснавана Дрэздэнскае таварыства абароны жывёл, якое існуе пад назвай «Isis» дагэтуль. Тры дзесяцігоддзі — з 1836 па 1866 год — Райхенбах быў старшынёй гэтага таварыства.

Яго сын Генрых Густаў Райхенбах таксама быў батанікам і даследчыкам архідэй.

Род раслін Райхенбахія (Reichenbachia Spreng.) сямейства Nyctaginaceae быў названы ў яго гонар.

У 1879 годзе яго імем была названа вуліца ў Дрэздэне.

Навуковыя працыПравіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Icones florae germanicae et helveticae, том I, 1854
  • Pharmaceutische Flora von Leipzig, Leipzig,1817(ням.) 
  • Monografie der Aconitum und Myosotis, Leipzig, 1820(ням.) 
  • Monographia generis Aconiti, 1820 (з 19 табліцамі)(лац.) 
  • Magazin der ästhetische Botanik, Leipzig, 1821—1826(ням.) 
  • Abbildung und Beschreibung der für Gartenkultur empfehlenswerten Gewächse, 1821–1826 (з 96 табліцамі)(ням.) 
  • Illustratio specierum Aconiti generis, 1823–1827 (з 72 табліцамі)(лац.) 
  • Iconographia botanica seu Plantae criticae, 1823—1832 (з 1 000 табліц; кніга вытрымала 10 выданняў)(лац.) 
  • Iconographia botanica exotica, 1827–1830(лац.) 
  • Conspectus regni vegetabilis per gradus naturales evoluti tentamen, Leipzig, 1828(лац.) 
  • Übersicht des Gewächsreichs und seiner natürlichen Entwickelungsstufen, 1828(ням.) 
  • Flora germanica excursoria ex affinitate regni vegetabilis naturali disposita, sive principia synopseos plantarum in Germania terrisque in Europa media adjacentibus sponte nascentium cultarumque frequentius / auctore Ludovico Reichenbach, Consil. aul. Reg. Saxon. Dr. Philos. Medic. Chir. Hist. Nat. Prof. Musei Reg. zoolog. et mineralog. praefect. Horti bot. acad. Dresd. direct. Acad. et Societ. plur. sodali, 1830–1832 (у 3 тамах)(лац.) 
  • Flora germanica exsiccate, 1830–1845(лац.) 
  • Flora exotica, 1834–1836(лац.) 
  • Regnum animale, Naturgeschichte der Raub-Säugethiere, Leipzig, 1834–1836 (з 79 табліцамі)(ням.) 
  • Icones florae germanicae et helveticae, Leipzig, 1834—1870(лац.) 
  • Handbuch des natürlichen Pflanzensystems, Dresden, 1837(ням.) 
  • Das Herbarienbuch, 1841(ням.) 
  • Deutschlands Fauna, 1842 (у 2 тамах)(ням.) 
  • Die Vollständigste Naturgeschichte des In- und Auslandes, Leipzig, 1845–1854 (9 выпускаў з амаль 1 000 табліц)(ням.) 
  • Handbuch der speciellen Ornithologie, 1851—1854(ням.) 

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115358471 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Heinrich Gottlieb Ludwig Reichenbach // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Heinrich Gottlieb Ludwig Reichenbach // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115358471 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115358471 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115358471 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.

СпасылкіПравіць