Людвіг Хольберг (Ludvig Holberg; 3 снежня 1684, Берген, Нарвегія- 28 студзеня 1754, Капенгаген) — дацкі пісьменнік. Дзеяч скандынаўскай асветы.

Людвіг Хольберг
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Hans Mikkelsen[1]
Дата нараджэння 3 снежня 1684(1684-12-03)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 студзеня 1754(1754-01-28)[2][3][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Christen Nielsen Holberg[d][5]
Маці Karen Lem[d][5]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік,філосаф, гісторык, драматург
Гады творчасці з 1711
Жанр п’еса і проза
Мова твораў лацінская мова
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1704 скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт, з 1714 прафесар ў ім. Ва ўсіх сваіх творах - гістарычных, паэтычных і філасофскіх - Хольберг з'яўляецца бліскучым прадстаўніком эпохі Асветы з яе рацыяналізмам і адмаўленнем метафізікі. У сваіх галоўных гістарычных працах ("Уводзіны ў гісторыю еўрапейскіх дзяржаў", 1711, трохтомная гісторыя Даніі, 1732-1735 і «Усеагульная гісторыя царквы ад узнікнення хрысціянства да Лютэра», 1738) Хольберг - не столькі даследчык, колькі эсэіст; ён выяўляе духоўнае падабенства з такімі пісьменнікамі, як Мантэнь і Адзісан; пад яго пяром дацкая мова ўпершыню становіцца здольнай перадаваць усе адценні думкі. Хольберг абудзіў у Даніі цікавасць да нацыянальнай літаратуры і ўключыў апошнюю ў кола еўрапейскіх літаратур. Ён стварыў дацкую драму.



  1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б Ludvig Holberg // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Ludvig Holberg // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Хольберг Людвиг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б в https://nbl.snl.no/Ludvig_Holberg
  6. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.