Людвіг VII Барадаты
Людвіг VII Барадаты (ням.: Ludwig VII. der Bärtige; каля 1368 — 1 мая 1447, Бурггаўзен) — герцаг Баварска-Інгальштацкі з 1413 года, сын герцага Стэфана III і Тадэі Вісконці.
Людвіг VII | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Ludwig VII | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан III | ||||||
Пераемнік | Людвіг VIII | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людовік Гіенскі | ||||||
Пераемнік | Жан VIII д'Аркур | ||||||
Нараджэнне |
каля 1368 |
||||||
Смерць |
1 мая 1447 |
||||||
Род | Вітэльсбахі | ||||||
Бацька | Стэфан III[d] | ||||||
Маці | Тадэя Вісконці[d] | ||||||
Жонка | Ганна дэ Бурбон[d] і Кацярына д’Алансон[d][1] | ||||||
Дзеці | Людвіг VIII Вітэльсбах[2] | ||||||
Дзейнасць | суверэн | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Перыяд з 1391 па 1415 гады Людвіг VII пражыў у Францыі пры двары сваёй сястры каралевы Ізабо і яе мужа Карла VI. Там ён стаў бібліяфілам, а вярнуўшыся ў Германію ў 1418 годзе даў распараджэнне пачаць будаўніцтва ў Інгальштаце замка ў французскім стылі.
Стаўшы герцагам, варагаваў з усімі суседзямі, асабліва са стрыечным братам Генрыхам Ландсгуцкім, які вераломна напаў на яго падчас Канстанцкага сабору.
У 1439 годзе супраць Людвіга VII паўстаў яго законны спадчыннік, сын Людвіг VIII Гарбаты, які паступова заваяваў усе бацькаўскія землі і ў 1443 годзе ўзяў у палон самага Людвіга VII і яго тытул. Пасля смерці сына ў 1445 годзе Людвіг VII быў выдадзены герцагу Генрыху, у палоне ў якога памёр у 1447 годзе, а герцагства Баварска-Інгальштацкае было далучана да Баварска-Ландсгуцкага герцагству.
Сям'я і дзеціПравіць
1 кастрычніка 1402 года Людвіг жаніўся на Ганне дэ Бурбон, дачцы ламаршскага графа Жана I дэ Бурбона. У іх было двое дзяцей:
- Людвіг (1403—1445)
- Іаган (нар.1404), памёр у дзяцінстве
У 1408 годзе Ганна памерла, і ў 1413 годзе Людвіг жаніўся ў другі раз, на Кацярыне д’Алансон, дачцы алансонскага графа П'ера II. У іх было двое дзяцей:
- Іаган (1414—1420)
- Ганна (1416—1418)
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage