Людвік Ян Каменскі (29 снежня 1765, двор Каралін, Ашмянскі павет — 20 лістапада 1837, двор Каралін, Вілейскі павет) — дзяржаўны дзеяч, віцэ-губернатар Мінскай губерні.

Людвік Каменскі
POL COA Rola.svg
Герб «Роля»
 
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 29 снежня 1765(1765-12-29)
Смерць 20 лістапада 1837(1837-11-20) (71 год)
Пахаванне
Жонка Ізабэла з Тэпераў[d]

БіяграфіяПравіць

Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду Каменскіх герба «Роля». Каталік, быў хрышчоны 25 студзеня 1766 года і дадаткова 3 сакавіка 1771 года ў Даўгінаўскім касцёле.

З 9 студзеня 1786 года рэгент Лідскага земскага суда, у 1789 годзе суддзя Духоўнага Трыбунала ВКЛ, шамбялян, з 1790 па 1792 пасол на Вялікі сойм, на якім была прынята першая ў Еўропе і другая ў свеце канстытуцыя. 15 лютага 1792 года абраны харунжым Эйшышкскага павета (зацверджаны каралём Станіславам Панятоўскім 28 кастрычніка 1793).

Людвік Каменскі ўдзельнічаў у паўстанні Тадэвуша Касцюшкі 1794 года. У паўстанні з канца мая 1794 года старшынстваваў у скліканым у палове гэтага месяца Вайсковым Літоўскім Камісарыяце ў Вільні. Пасля таго, як Касцюшка абвясціў новую арганізацыю паўстанцкіх уладаў, віленскія грамадзяне, якія сабраліся на сесію 3 чэрвеня, пастанавілі накіраваць да Вышэйшага Начальніка і ў Найвышэйшую нацыянальную раду дэлегацыю, у склад якой запрасілі Каменскага, а таксама Міхаіла Мацкевіча і Даніэля Пашкевіча. Дэлегацыя мусіла «ад імя горада, грамадзян і жыхароў» запэўніць паўстанцкія ўлады ў сваім поўным паслухмянстве і прасіць пра паскарэнне стварэння Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага і пра арганізацыю рэгулярнай абароны Вільня.

Быць можа гэтага самага Каменскага Найвышэйшая нацыянальная рада прызвала 12 жніўня ў створаную ў гэты дзень Дэпутацыю для абследавання ваеннага лазарэта, «да якога заклікалі знаёмыя з дабрадзейнасцю, руплівасцю і патрыятызмам грамадзяне» ў ліку дзевяці чалавек. Каменскі і «ад Дэпутацыі да рэвізіі лазарэтаў прызначаныя дэлегаты» на 16 сесіі Рады 16 верасня прадставілі рапарт пра сваю дзейнасць.

З 15 жніўня 1808 і з 16 снежня 1811 па 13 мая 1815 Каменскі быў старшынёй 1-га дэпартамента Мінскага галоўнага суда (выбіраўся на два 3-годдзі запар).

У час расійска-французскай вайны, у чэрвені 1812 года мінскі грамадзянскі губернатар П. М. Дабрынскі, ад’язджаючы з Мінска ў сувязі з наступам напалеонаўскіх войскаў, усклаў на Каменскага кіраванне Мінскай губерні. Людвіг Камінскі з радасцю вітаў войска французаў у Мінску з надзеяй на аднаўленне Рэчы Паспалітай, акупаванай Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй. У час французскай акупацыі «пазасталыя некаторыя з чыноўнікаў расійскай службы, роўна як жыхары горада Мінска старацельствам яго спадара Каменскага, выратаваны ад намечанага і немінучага рабавання непрыяцелем». Займаў пасады старшыні Часовай замяшчальнай рады г. Мінска з 6 ліпеня 1812, дырэктара аддзялення паліцыі камісіі Часовага ўрада Мінскай правінцыі з 14 ліпеня 1812. 19 ліпеня 1812 на прыёме ў генерал-губернатара Мінскай правінцыі Мікалая Бранікоўскага ён прамовіў тост: «Няхай падуць ворагі вялікага імператара Напалеона!». Гэту сустрэчу падрабязна апісала газета «Tymczasowa gazeta Mińska».

Арыштаваны пасля выгнання французскіх войск з Расіі. Амнісціраваны царскім маніфестам[1]. Працягнуў выконваць свае абавязкі пасля вайны. 5 лістапада 1819 года Людвіг Каменскі, нягледзячы на нядобранадзейнае мінулае, дасягнуў вяршыні сваёй кар’еры, заняўшы пасаду Мінскага віцэ-губернатара. Свае абавязкі ён выконваў да 14 снежня 1823 года.

З 1812 па 1823 ён быў дырэктарам Мінскага аддзялення Расійскага Біблейскага таварыства і членам Польскага патрыятычнага таварыства.

Каменскі таксама быў актыўным членам розных масонскіх ложаў: найвышэйшага капітула пры «Вялікім Усходзе Польшчы» (на 1821); у Вільні — «Добрага пастыра» (з 1818 ганаровы член; масон 7-й ст.), «Дасканалага яднання» (ганаровы член), «Руплівага ліцвіна» (ганаровы член, масон 7-й ст.) і «Школы Сакрата» (ганаровы член, масон 7-й ст.); у Гродне — «Сябры чалавецтва» (ганаровы член, масон 7-й ст.); у г. Нясвіжы — «Шчаслівага вызвалення» (на 1820 ганаровы член, масон 7-й ст.) і малога капітула «Храма спакою» (на 1818—1821 старшыня; масон 7-й ст.); у Слуцку — «Святога Уладзіслава Ягайлы» (член-заснавальнік ложы на 1818—1820 майстар крэсла).

Памёр Людвік-Ян Каменскі ад старасці 20 лістапада 1837 года. Пахаваны 26 лістапада 1837 года на Даўгінаўскіх каталіцкіх могілках.

Сям’яПравіць

Каля 1796 яна ажаніўся з Ізабелай з Тэпераў, перадапошняй з 13-ці дзяцей Пятра Тэпера дэ Фергюсана[en], аднаго з самых вядомых банкіраў свайго часу, багацце якога вымяралася мільёнамі.

Зноскі

СпасылкіПравіць