Людвік Станіслаў Фадзей Акінчыц
Лю́двік Станісла́ў Фадзе́й Акі́нчыц (2 мая 1835, Гродзенская губерня — 15 красавіка 1903[1], Кунгур) — лекар, удзельнік паўстання 1863 года. Брат Уладзіслава і Фелікса.
Людвік Станіслаў Фадзей Акінчыц | |
---|---|
Род дзейнасці | урач |
Дата нараджэння | 2 мая 1835 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 красавіка 1903 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Гродзенскай губерні. Паляк, каталіцкага вызнання[2].
Скончыў медыцынскі факультэт Імператарскага ўніверсітэта ў Маскве (1862). Жыў і займаўся лекарскай практыкай у Свіслачы Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні.
25 чэрвеня 1863 года арыштаваны «за садзейнічанне паўстанню»[3] і прыгавораны да ссылкі. Пакаранне адбываў у Кунгуры на Урале.
Працаваў земскім урачом, стаў адным з заснавальнікаў курортнай медыцыны. За асаблівыя заслугі ў 1886 годзе ўзнагароджаны ордэнам святога Станіслава 3-й ступені.
Памёр у 1903 годзе, пахаваны ў Пермі на Егашыхінскіх «польскіх» могілках.
Сям’я
правіцьСын Людвік Акінчыц (1874—1941) — вядомы расійскі і савецкі хірург-гінеколаг, эндакрынолаг.
Зноскі
- ↑ german-osipovich.. Окинчиц Людвиг (руск.). Яндекс. Фотки. Яндекс (30 жніўня 2010). Праверана 17 лютага 2013.
- ↑ Наталья Токарева.. Поляки в истории сельских и заводских поселений (руск.). Суксунский музей (12 красавіка 2012). Праверана 17 лютага 2013.
- ↑ Алесь Смалянчук. Гродзенскія «мяцежнікі» // ARCHE. — 2010. — № 12. — С. 174—185.(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Наталля Пракаповіч. Паўстанцкі лекар // Раённыя будні. — 13 лютага 2013. — № 12 (9557). — С. 5.