Людміла Іванаўна Пятруль

Людміла Іванаўна Пятруль (15 верасня 1947, в. Мацвееўка, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі мастак.

Людміла Іванаўна Пятруль
Фатаграфія
Дата нараджэння 15 верасня 1947(1947-09-15) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на кафедры мастацкага афармлення вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці (19661971 гг.) у М. А. Веціка, І. К. Утарушына, А. В. Бараноўскага. Удзельніца выставак з 1972 года[1].

Выкладала ў дзіцячай мастацкай школе № 2 (19801982), Беларускай акадэміі мастацтваў (19891995), дзіцячай школе мастацтваў (з 1982)[1].

З 1984 года — член Беларускага саюза мастакоў. Жыве ў Мінску[1].

У 2001 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Сын Людмілы Іванаўны — Максім Пятруль — вядомы беларускі скульптар.

Зноскі

СпасылкіПравіць