Людміла Іванаўна Сторажава

актрыса тэатра

Людміла Іванаўна Сто́ражава[1] (руск.: Людмила Ивановна Сторожева; 7 лютага 1925, г. Кіраў, РСФСР — 1 чэрвеня 2012, Масква) — беларуская і расійская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1966)[1][2], Заслужаная артыстка Чачэнскай Рэспублікі (2005)[2].

Людміла Іванаўна Сторажава
Дата нараджэння 7 лютага 1925(1925-02-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 чэрвеня 2012(2012-06-01) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Іван Іванавіч Сторажаў[d]
Маці Ганна Аляксандраўна Бачкарова[d]
Муж Пётр Паўлавіч Філіпаў[d]
Прафесія тэатральная актрыса
Тэатр
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям’і актрысы Ганны Аляксандраўны Бачкаровай (1906—1981) і тэатральнага мастака Івана Іванавіча Сторажава (1901—1976).

Скончыла ў 1945 годзе студыю пры Грозненскім Рускім драматычным тэатры[ru]. Працавала ў Грозненскім рускім тэатры (1943—1944), Грозненскім ТЮГ[ru] (1944—1949), Растоўскім драматычным тэатры[ru] (1949—1950), Чаркескім рускім тэатры (1950—1956), Клайпедскім драматычным тэатры (1956—1957), Грозненскім рускім тэатры (1957—1959). З 1959 года ў Брэсцкім, з 1962 года ў Гродзенскім, у 1968—1974 гадах у Гомельскім абласным драматычным тэатрах. У 1974—1980 гадах у Арлоўскім драматычным тэатры імя І. С. Тургенева.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1961 года.

Творчасць правіць

Выканаўца драматычных і характарных роляў, творчасці ўласціва адчуванне часу і стылю драматургічнага твора, рамантычная прыўзнятасць. Сярод роляў у Брэсцкім тэатры: Ганна Карэніна (аднайменная п’еса паводле Л. Талстога), Ірына («Тры сястры[ru]» А. Чэхава), Джудзіт («Вучань д’ябла[ru]» Б. Шоу), Катрын («Від з моста[en]» А. Мілера); у Гродзенскім тэатры: Манахава («Варвары» М. Горкага), Клеапатра («Антоній і Клеапатра[ru]» У. Шэкспіра), Гарэцкая («Першы ўрок» К. Губарэвіча); у Гомельскім тэатры: Параска («Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага), Хрысціна («Грэшнае каханне» А. Дзялендзіка), Кукушкіна, Агудалава («Даходнае месца[ru]», «Беспасажніца[ru]» А. Астроўскага).

Сям’я правіць

Муж — заслужаны артыст Беларускай ССР Пётр Паўлавіч Філіпаў.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць