Людміла Іванаўна Чупіна

Людміла Іванаўна Чупіна (25 чэрвеня 1947, г. Шаартуз, Таджыкская ССР) — беларускі архітэктар.

Людміла Іванаўна Чупіна
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1947(1947-06-25) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Таджыкскі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Працавала ў Магілёўграмадзянпраекце, у Магілёўскім будаўнічым тэхнікуме, з 1979 па 1981 г. — галоўным архітэктарам праектаў Магілёўскага аддзела Белкааппраекта, з 1981 года — кіраўнік групы архітэктараў Магілёўграмадзянпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Магілёве.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: мікрараёны ў Крычаве, Горках, генплан Кіраўска (1973), універмаг у Чачэвічах (1980), інтэр’еры сталовай мясакамбіната (1976), 1-я чарга гарадскога парку і пляжу (1981), праекты добраўпарадкавання і азелянення праспекта Дзімітрава (1982), санітарных зон фабрыкі імя Валадарскага і камбіната сілікатных вырабаў, будынак пажарнага дэпо (1985) у Магілёве.

Зноскі

Літаратура правіць