Людміла Аляксееўна Чарнышкова
беларуская ўрач-педыятр
Людміла Аляксееўна Чарнышкова (14 верасня 1886, с. Канабеева, Шацкі раён, Разанская вобласць — 2 лютага 1978) — беларускі педыятр. Прафесар (1934). Заслужаны ўрач БССР (1949)[1].
Людміла Аляксееўна Чарнышкова | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 верасня 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 1978 (91 год) |
Род дзейнасці | педыятр, медыцынскі адміністратар |
Навуковая сфера | педыятрыя |
Месца працы | |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Узнагароды | Заслужаны ўрач БССР (1949) |
Біяграфія
правіцьСкончыла жаночы медыцынскі інстытут у Пецярбургу ў 1913 годзе. З 1924 у Мінскім медыцынскім інстытуце, у 1935-41, 1946-54 загадчык кафедры дзіцячых хвароб Віцебскага медыцынскага інстытута[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьПрацы па дыягностыцы і лячэнню серознага менінгіта ў дзяцей і хранічнага парушэння харчавання ў дзяцей груднога ўзросту[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Белорусская ССР: Крат. энцикл. Т.5. С.673.