Людміла Андрэеўна Пастаялка

беларускі дзяржаўны дзеяч

Людміла Андрэеўна Пастаялка (17 жніўня 1941, пасёлак Жданы Лохвыцкага раёна Палтаўскай вобласці, УССР — 6 сакавіка 2007, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (20022005).

Людміла Андрэеўна Пастаялка
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
2004 — 2008
міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d]
30 ліпеня 2002 — 27 снежня 2005
Папярэднік Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка
Пераемнік Віктар Пятровіч Рудэнка
Нараджэнне 17 жніўня 1941(1941-08-17)
Смерць 6 сакавіка 2007(2007-03-06) (65 гадоў)
Месца пахавання
Дзеці Ірына Сцяпанаўна Абельская
Адукацыя
Дзейнасць урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар, педыятр
Месца працы
Узнагароды
ордэн Пашаны
Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзілася 17 жніўня 1941 года ў Палтаўскай вобласці ва Украіне.

У 1964 годзе скончыла Кіеўскі медыцынскі інстытут.

З 1964 па 1973 гады працавала ўчастковым лекарам-тэрапеўтам Брэсцкай дзіцячай паліклінікі.

У 1973—1992 гады — урач-педыятр, загалчык аддзяленнем, намеснік галоўнага ўрача па лячэбнай працы Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы. З чэрвеня 1992 года — галоўны ўрач Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы.

У кастрычніку 2001 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прызначана першым намеснікам Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

30 ліпеня 2002 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 409 прызначаная Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[2].

4 сакавіка 2004 года абрана старшынёй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

27 снежня 2005 года Указам Прэзідэнта № 629 вызвалена ад пасады Міністра аховы здароўя ў сувязі з пераводам на іншую працу[3].

З 28 снежня 2005 года і да сваёй смерці з’яўлялася старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дэмаграфічнай бяспецы і сацыяльнаму развіццю.

Памерла 6 сакавіка 2007 года[4]. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць