Людміла Браніславаўна Падлужная
Людміла Браніславаўна Падлужная (нар. 22 чэрвеня 1964, в. Стайкі, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[2].
Людміла Браніславаўна Падлужная | ||||
---|---|---|---|---|
|
||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Нараджэнне |
22 чэрвеня 1964 (60 гадоў) |
|||
Адукацыя | ||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 22 чэрвеня 1964 года ў вёсцы Стайкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, псіхолаг; Акадэмію паслядыпломнай адукацыі, менеджар у галіне адукацыі.
Працавала выхавацелькай, настаўніцай па выяўленчай дзейнасці, педагогам-псіхолагам дзіцячага сада № 56 Мінскага раёна; загадчыкам Дзіцячага яслі-сада ў пасёлку Юбілейны; дырэктарам Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Каласок».
Выбіралася дэпутатам раённага Савета дэпутатаў 25 і 26 скліканняў, дэпутатам абластнога Савета дэпутатаў 27 склікання, дэпутатам Сеніцкага сельскага Савета дэпутатаў 28 склікання.
З’яўлялася членам Рэспубліканскага Савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі.
Сям’я
правіцьМае двух сыноў і дачку.
Узнагароды
правіць- ганаровыя граматы Мінскага абластнога выканаўчага камітэта, Мінскага раённага выканаўчага камітэта, упраўлення па адукацыі Мінскага абластнога выканаўчага камітэта, упраўлення па адукацыі Мінскага раённага выканаўчага камітэта; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.