Людміла Дзмітрыеўна Сінькова
Людміла Дзмітрыеўна Сінькова (нар. 2 снежня 1958, Мазыр) — беларускі філолаг, літаратуразнавец, доктар філалагічных навук, прафесар.
Людміла Дзмітрыеўна Сінькова | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 снежня 1958 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў |
Род дзейнасці | вучоная, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | беларуская літаратура, параўнальнае літаратуразнаўства[d], педагогіка, літаратуразнаўства, культура Беларусі, беларуская і руская |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1996) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Біяграфічныя звесткі
правіцьДачка Дзмітрыя Бугаёва, літаратуразнаўцы, кандыдата філалагічных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа.
У 1981 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская і руская мовы і літаратуры». У 1999—2004 гадах — загадчыца кафедры беларускай літаратуры XX стагоддзя; з 2004 года — прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова выкладае на кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ. Валодае методыкай выкладання беларускай літаратуры, аўтар навучальных дапаможнікаў для студэнтаў і школьнікаў.
Навуковая дзейнасць
правіцьУ 1985 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Беларуская літаратура» на тэму «Некаторыя асаблівасці псіхалагічнага аналізу ў беларускай ваеннай прозе 70-80-х гг. (на матэрыяле творчасці В. Быкава, А. Адамовіча, В. Козькі)», у 1996 годзе — доктарскую дыссертацыю на тэму «Беларуская проза XX стагоддзя: дынаміка жанравых структур»; навуковы кансультант — член карэспандэнт НАН Беларусі прафесар А. А. Лойка. Сябар вучоных саветаў па абароне дысертацый у Беларускім дзяржаўным універсітэце ў сферы літаратуразнаўства і тэорыі і методыкі навучання і выхавання, рэдкалегій дзяржаўных і замежных навуковых выданняў. Старшыня рады па экспертызе навукова-даследчых праектаў па філалогіі пры Міністэрстве адукацыі (1999—2000 гады). Эксперт па гісторыі беларускай літаратуры ХХ-XXI стст., тэорыі літаратуры, кампаратывістыкі. Падрыхтавала 7 кандыдатаў навук.
Літаратура
правіць- Сінькова Людміла Дзмітрыеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 407. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).