Людміла Аляксандраўна Жлоба

(Пасля перасылкі з Людміла Жлоба)

Людміла Аляксандраўна Жлоба (нар. 16 мая 1947, Новасібірск) — беларускі архітэктар. Працуе ў вобласці ландшафтнай архітэктуры.

Людміла Аляксандраўна Жлоба
Дата нараджэння 16 мая 1947(1947-05-16) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ

Біяграфія правіць

Нарадзілася 16 мая 1947 года ў Новасібірску.

Скончыла ў 1971 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут[1]. У 19681969 гадах працавала ў бюро тэхнічнай эстэтыкі АНАПіК завода нізкавольтнай апаратуры[ru] ў Новасібірску[2]. 3 1970 года працавала ў Новакузнецку ў інстытуце «Кемераўграмадзянпраект», з 1973 года ў інстытуце «Мінскпраект» (старшы, вядучы архітэктар, кіраўнік групы). У 1999 годзе пераведзена начальнікам архітэктурна-праектнага аддзела і галоўным архітэктарам праектаў ва УП «Гарархбюро» пры Камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама[1]. У 20072010 гадах галоўны архітэктар праектаў «Мінскграда». У 20102011 гадах вядучы эксперт «Дзяржбудэкспертыза» ў Мінску[2].

Творчасць правіць

У Расіі выканала праект дэталёвай планіроўкаі жылога раёна «Тырган» (1970-72) і праект забудовы цэнтра гэтага раёна (1973) у г. Пракоп’еўску[2].

Асноўныя работы ў Мінску: рэканструкцыя парку імя М. Горкага (1975, у сааўт.) і часткі праспекта Ф. Скарыны ад плошчы Леніна да вул. Філімонава пасля будаўніцтва метро (1985), архітэктурна-ландшафтныя комплексы ўсходніх раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (19751989, Дзяржаўная прэмія СССР 1989), добраўпарадкаванне прывакзальнай плошчы аўтавакзала «Маскоўскі» (1990), рэканструкцыя і аднаўленне парку ў Нясвіжы (1990, у сааўт.)[1], рэгуляванне і добраўпарадкаванне ракі Свіслач ад Драздоўскага вадасховішчы да Камсамольскага возера, рэканструкцыя і добраўпарадкаванне стадыёна «Дынама», тэрыторыі, якая прылягае да станцыі метро «Няміга», тэрыторыі студэнцкага гарадка БНТУ, тэрыторыі, якая прылягае да будынка Адміністрацыі Прэзідэнта (20032005); эскізны праект добраўпарадкавання тэрыторыі абмежаванай рэчышчам ракі Свіслач, вул. Няміга, пр. Машэрава і Палацам спорту; дэталёвы план паўднёва-ўсходняй часткі водна-зялёнага дыяметра г. Мінска ўздоўж р. Свіслач на ўчастку ад вул. Аранскай да МКАД (20072009); дэталёвы план тэрыторыі ў граніцах пр. Пераможцаў — МКАД — вул. Ціміразева — вул. праектаванай № 2 — (тэрыторыя паміж граніцамі ТАА «Гандлёвы дом „Ждановічы“» і жылой зонай раёна «Лебядзіны») — вул. 4-е Кольца (граніца жылога раёна «Лебядзіны»); канцэптуальныя рашэнні планіроўкі і забудовы пр. Пераможцаў (2008)[2].

Аўтар мемарыяла ахвярам трагедыі на Нямізе (1999, у сааўтарстве з архітэктарамі Святланай Барысовіч, Аляксандрам Чадовічам і скульптарам Генадзем Буралкіным[3][4]; 2000, у сааўтарстве з архітэктарамі Святланай Барысовіч, Генадзем Лаўрэцкім і скульптарам Міхаілам Іньковым[4]).

Узнагароды правіць

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1989). Узнагароджана дыпломам Саюза архітэктараў БССР (1983), дыпломам 1-й ступені і медалём Саюза архітэктараў СССР (1984), сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1988), дыпломам Беларускага саюза архітэктараў (1993), дыпломам Нацыянальнага фестывалю архітэктуры Рэспублікі Беларусь (Мінск, 2000), дыпломам Міжнароднага саюза архітэктараў у Сафіі (2000), дыпломам Нацыянальнага фестывалю архітэктуры Рэспублікі Беларусь (Мінск, 2001), дыпломам лаўрэата VI Нацыянальнага фестывалю архітэктуры (Мінск, 2005)[2].

Зноскі

  1. а б в Жлоба Валянцін Піліпавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. а б в г д Жлобо Людмила Александровна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. Итоги ХІІ Республиканского смотра-конкурса
  4. а б Открытие мемориала жертвам трагедии на Немиге (руск.). БДГ Деловая Газета (30 мая 2002). Архівавана з першакрыніцы 11.3.2016.

Літаратура правіць