Людміла Леанідаўна Гладкая

беларуская журналістка, супрацоўніца газеты «СБ. Беларусь сегодня»

Людміла Леанідаўна Гладкая (руск.: Людмила Леонидовна Гладкая; нар. 30 чэрвеня 1983) — супрацоўніца газеты «СБ. Беларусь сегодня», прапагандыстка рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Людміла Леанідаўна Гладкая
Род дзейнасці прапагандыстка
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1983(1983-06-30) (40 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Член у
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

Супрацоўнічала з Першым каналам дзяржаўнага Беларускага радыё, працавала аглядальніцай у часопісе «Милиция Беларуси» і ў газеце «На страже» МУС Беларусі[1], пісала для выдання «Союзное вече», дадатку да расійскага дзяржаўнага выдання «Российская газета»[2]. Потым працавала ў аддзеле журналісцкіх расследванняў «СБ. Беларусь сегодня» ў якасці спецыяльнага карэспандэнта.

Прапагандысцкая дзейнасць правіць

Набыла вядомасць як адыёзная прапагандыстка аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года[3].

Асвятляла ў «СБ. Беларусь сегодня» масавыя пратэсты, якія адбываліся пасля выбараў і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствам некалькіх удзельнікаў пратэстаў. Прыпісвала пратэстам гвалтоўны характар[4][5]. Займалася дыскрэдытацыяй і абразай пратэстоўцаў, у сваіх публікацыях прымяняючы да іх выразы як «руск.: откровенная мразь» («бел.: шчырая мярзота»)[6]. Займалася дыскрэдытацыяй беларускіх нацыяльных сімвалаў[7].

Асвятляла працэсы супраць Сяргея Ціханоўскага[8] і Віктара Бабарыкі, у тым ліку намагаючыся дыскрэдытаваць Віктара Бабарыку і яго абарону і парушаючы рэгламент судовага пасяджэння[9].

Гладкая знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі (снежань 2021), Канады (сакавік 2022)[10], ЕС (гл. Чорны спіс Еўрасаюза) і Швейцарыі (лета 2022)[11].

Узнагароды правіць

У снежні 2020 года атрымала прыз у расійска-беларускім конкурсе «Залаты зубр» «За мужнасць у журналістыцы»[12].

У складзе аўтарскага калектыву ўзнагароджана Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2022) «за значны ўклад у развіццё беларускай журналістыкі, стварэнне цыкла публікацый па актуальных пытаннях грамадска-палітычнага жыцця краіны»[13].

Зноскі

  1. Людмила ГЛАДКАЯ — Автор публикаций (руск.). www.sb.by (4 кастрычніка 2023). Праверана 8 кастрычніка 2023.
  2. Аўтарскія матэрыялы на сайце «Российской газеты»
  3. “Мрази” ад «Советской Белоруссии». Якіх паслядоўнікаў выгадаваў калумніст А. Мукавозчык Архівавана 27 сакавіка 2022.Arche, 19.11.2020
  4. Газета Адміністрацыі прэзідэнта піша пра «стральбу з магутных рагатак» . Наша Ніва. Праверана 8 кастрычніка 2023.
  5. Не высказаться я не могла. Мне посыпались разные угрозы. Людмила Гладкая об акциях протеста в Беларуси Архівавана 5 кастрычніка 2021. [Не выказацца я не магла. Мне пасыпаліся розныя пагрозы. Людміла Гладкая пра акцыі пратэсту ў Беларусі] — СТБ, 22.11.2020
  6. Одни собирались бросать дымовые шашки, другие «гуляли» с касками и камнями. В Минске — очередной марш [Адныя збіраліся кідаць дымавыя шашкі, іншыя «гулялі» з каскамі і камянямі] — СБ. Беларусь сегодня, 8.11.2020
  7. Белорусы обратились в Генеральную прокуратуру с заявлением о необходимости запрета бчб-символики и причислении ее к экстремистской [Беларусы звярнуліся ў Генеральную пракуратуру з заявай аб неабходнасці забароны «бчб-сімволікі» і прылічэнні яе да экстрэмісцкай] — СБ. Беларусь сегодня, 29.01.2021
  8. Как разжигалась вражда: в СК рассказали подробности по делу С. Тихановского [Як распальвалася варажнеча: у Следчым камітэце расказалі падрабязнасці па справе С. Ціхакоўскага] — СБ. Беларусь сегодня, 12.03.2021
  9. «Отказать и оставить без рассмотрения»: Самое важное о первом дне суда над Бабарико. The Village Беларусь (17 лютага 2021). Праверана 8 кастрычніка 2023.
  10. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-49 (англ.). Government of Canada (22 сакавіка 2022). Праверана 28 лютага 2023.
  11. «У выніку пратэстаў я згубіла сяброў і сваякоў». Адкуль узялася прапагандыстка Людміла Гладкая(недаступная спасылка). Беларуская асацыяцыя журналістаў (27 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023. Праверана 28 лютага 2023.
  12. Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая выйгралі конкурс «Залаты зубр» — Наша Ніва, 21.12.2020
  13. УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 6 студзеня 2022 г. № 6 Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2022. Праверана 3 кастрычніка 2022.

Спасылкі правіць