Людміла Мікалаеўна Ганчарова

Людміла Мікалаеўна Ганчарова (19 студзеня 1950, Мінск) — беларускі мастак тэатра.

Людміла Мікалаеўна Ганчарова
Дата нараджэння 19 студзеня 1950(1950-01-19) (74 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці сцэнограф
Месца працы
Вучоба
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1973 годзе. У 1973—1980 гадах мастацкі рэдактар выдавецтва «Беларусь», з 1983 года ў Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы Беларусі (з 1989 мастак-пастаноўшчык).

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 2003 года.

Творчасць правіць

Высокая культура малюнка, сакавітасць і гарманічная прыгажосць каларыту вызначаюць створаныя ёю эскізы касцюмаў да оперы «Кавалер руж[ru]» Р. Штрауса (1989), «Пікавая дама» П. Чайкоўскага (1993), балета «Карсар[ru]» А. Адана (1991), афармленне опер «Мадалена[en]» С. Пракоф’ева (1989), «Рыгалета» Дж. Вердзі (1994), «Кармэн» Ж. Бізэ (1995), «Князь Ігар» А. Барадзіна (1996), фантазіі «Шэкспір і Вердзі» (1992). Па яе эскізах створаны таксама касцюмы да спектакляў «Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча (1992) у Беларускім тэатры імя Я. Коласа, «Ідылія» Дуніна-Марцінкевіча (1993) у Беларускім тэатры імя Я. Купалы і інш.

Зноскі

Літаратура правіць