Людміла Мікалаеўна Канановіч
Людміла Мікалаеўна Канановіч (нар. 3 снежня 1966, в. Мясата, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Людміла Мікалаеўна Канановіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Нараджэнне |
3 снежня 1966 (57 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, настаўнік матэматыкі; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія».
Працавала настаўнікам матэматыкі, намеснікам дырэктара і дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 3 г. Маладзечна»; намеснікам старшыні Маладзечанскага райвыканкама.
З'яўлялася дэпутатам раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, граматамі Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Занесена на Дошку гонару Маладзечанскага раёна.
Асабістае жыццё
правіцьЗамужам, мае сына і дачку.