Людміла Мікалаеўна Марчанка

Людміла Мікалаеўна Марчанка (нар. 1954) — беларуская ўрач-афтальмолаг. Доктар медыцынскіх навук (2003), прафесар (2010)[2]. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2021).

Людміла Мікалаеўна Марчанка
Дата нараджэння 1954
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, афтальмолаг, выкладчыца ўніверсітэта, загадчык кафедры
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (2003)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1977). Працавала ў 3-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска (1978—1981). З 1984 — у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, з 2005 — загадчык кафедры вочных хвароб[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы: дыягностыка і метады лячэння паталогій сятчаткі, глядзельнага нерва і вочнага дна; узроставая макулярная дыстрафія і міяпічная макулапатыя; вучэбна-метадычныя дапаможнікі па афтальмалогіі[2].

Зноскі

Спасылкі правіць