Людміла Раманаўна Ганестава
Людміла Раманаўна Ганестава (18 ліпеня 1923, Калышкі, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 16 лістапада 2009) — беларуская артыстка оперы. Заслужаная артыстка Беларусі (1964).
Людміла Раманаўна Ганестава | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 ліпеня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лістапада 2009 (86 гадоў) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | оперная спявачка |
Тэатр |
БіяграфіяПравіць
У гады вайны сувязіст штаба 2-й паветранай арміі. Скончыла Беларускую кансерваторыю (1955, клас Вольгі Несцярэнка). З 1949 г. артыстка хору Беларускага радыё, у 1957-80 гг. салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
У операх беларускіх кампазітараў стварыла яркія вобразы Марысі («Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Аксаны («Калі ападае лісце» Ю. Семянякі). Яе творчай індывідуальнасці найбольш блізкія былі партыі драматычнага і трагедыйнага плана ў класічных операх.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Бельченкова, А. Людмила Романовна Ганестова / А. Бельченкова, И. Соколова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2006. – 19 верасня.
- Ганестава Людміла Раманаўна // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.] ; пад рэд. А.В. Сабалеўскага. – Мн., 2002. – Т. 1. – С. 246–247.
- Лампицкая, А. И вся жизнь песня / А. Лампицкая // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2003. – 19 ліпеня.
- Рудабельская, В. Яны вучыліся ў нашай школе / В. Рудабельская // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2005. – 26 лістапада.