Людміла Фёдараўна Кабашнікава

вучоны

Людміла Фёдараўна Кабашнікава (нар. 31 жніўня 1956, в. Прылукі, Мінскі раён) — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі і біяхіміі раслін. Член-карэспандэнт (2017), доктар біялагічных навук (2009), дацэнт (2003).

Людміла Фёдараўна Кабашнікава
Дата нараджэння 31 жніўня 1956(1956-08-31) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта, вучоная
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (2009)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі

Біяграфія правіць

У 1978 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна.

З 1978 года — настаўнік сярэдняй школы. З 1979 года у Цэнтральным батанічным садзе АН БССР. З 1981 года — у Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. І. Леніна. З 1986 года — у Інстытуце фотабіялогіі АН БССР: старшы лабарант, навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, з 1999 года — загадчык лабараторыі. Адначасова ў 2010—2015 гадах - прафесар Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у 2016—2017 гадах - прафесар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Даследаванні па малекулярна-мембраннай біяфізіцы і біяхіміі культурных раслін, распрацоўцы адаптыўных і дыягнастычных тэхналогій для сельскай гаспадаркі. Устанавіла заканамернасці працэсаў фарміравання і функцыянавання фотасінтэтычным апарата (ФСА) хлебных злакаў на розных узроўнях сістэмнай арганізацыі і этапах антагенетычнага развіцця раслін пры дзеянні стрэсавых фактараў. Распрацавала канцэпцыю павышэння прадуктыўнасці і ўстойлівасці раслін хлебных злакаў на аснове аптымізацыі структурна-функцыянальнага стану ФСА. Выявіла малекулярныя механізмы фарміравання імунітэту сельскагаспадарчых раслін, распрацавала і ўкараніла ў вытворчасць біяфізічныя метады дыягностыкі фітапатагенезу і спосабы аховы раслін у закрытым грунце, інавацыйныя прыёмы перадпасяўной апрацоўкі насення сельскагаспадарчых культур пленкаабразуючымі ахоўна-стымулюючымі саставамі.

Аўтар больш за 270 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 5 патэнтаў.

Бібліяграфія правіць

  • Function of plastoquinone in heat stress reactions of plants // Biochim. Biophys. Acta. 2008. Vol. 1777, N 11 (у суаўт.).
  • Фотосинтетический аппарат и потенциал продуктивности хлебных злаков. Минск, 2011.
  • Фотосинтетический аппарат и стресс у растений. Минск, 2014.

Узнагароды правіць

  • Прэмія НАН Беларусі (2013) за цыкл прац «Сістэма біясінтэзу хларафіла і фотасінтэтычны апарат як фактары павышэння ўстойлівасці і прадукцыйнасці сельскагаспадарчых культур».

Зноскі

Спасылкі правіць