Людміла Яфімаўна Цімафеева

Людміла Яфімаўна Цімафе́ева (нар. 1 студзеня 1934, Лесазаводск, Прыморскі край, РСФСР) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1967).

Людміла Яфімаўна Цімафеева
Дата нараджэння 1 студзеня 1934(1934-01-01) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія тэатральная актрыса
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1955 годзе. Да 1990 года працавала ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.

Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1956 года.

Творчасць правіць

Выконвала пераважна ролі маладых гераінь: Тоня Туманава («Як гартавалася сталь» паводле М. Астроўскага), Аня Бярозка («Каханне Ані Бярозка» У. Пісталенкі), Ліза («Няроўны бой» В. Розава), Джэма («Авадзень[ru]» паводле Э. Войніч), Галінка («За лясамі дрымучымі» А. Вольскага і П. Макаля), Марыя—Вераніка («Зорка Венера» М. Алтухова і Б. Бур’яна), Насця («Несцерка» В. Вольскага). Сярод найбольш значных работ: Яніна, Ядзя («Папараць-кветка» і «Над хвалямі Серабранкі» І. Козела), Эдзіт Піяф (аднайменная п’еса В. Легентава) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць