Людовік (герцаг Бургундскі)

Людовік, герцаг Бургундскі (фр.: Louis duc de Bourgogne; 16 жніўня 1682 — 18 лютага 1712) — дафін Францыі з 1711 года, сын Людовіка Вялікага Дафіна і Марыі Ганны Баварскай, старэйшы ўнук Людовіка XIV.

Людовік, герцаг Бургундскі
фр.: Louis Duc de Bourgogne
Louis Duc de Bourgogne.jpg
Coat of Arms of the Dauphin of France.svg
Сцяг20-ы дафін Францыі
14 красавіка 1711 — 18 лютага 1712
Папярэднік Людовік Вялікі Дафін
Пераемнік Людовік XV
Нараджэнне 16 жніўня 1682(1682-08-16)[1][2] ці 1682[3]
Смерць 18 лютага 1712(1712-02-18)[1][2][…] ці 1712[3]
Месца пахавання
Род Французскія Бурбоны[d]
Бацька Людовік Вялікі Дафін[6]
Маці Марыя Ганна Вікторыя Баварская[d][6]
Жонка Марыя Адэлаіда Савойская[d][6][7]
Дзеці Людовік XV[6], Louis, Dauphin of France, Duke of Brittany[d][8] і Louis de Bourbon, Duc de Bretagne[d][8]
Веравызнанне каталік
Дзейнасць палітык, шляхціч
Аўтограф Signature of Louis of France, Duke of Burgundy in 1695.png
Узнагароды
Knight of the Order of the Holy Spirit Knight of the Order of Saint-Michel
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Атрымаў выхаванне ў духу каталіцкай набожнасці апошніх гадоў кіравання Караля-Сонца. З 1702 года дзед увёў герцага Бургундскага ў Дзяржаўны савет (да гэтага часу яго малодшы брат Філіп ужо стаў каралём Іспаніі Філіпам V). На прынца ўплывала прыдворная «набожная партыя» (devots), і ён сам неўзабаве завёў уласную групоўку, куды ўваходзілі яго настаўнік Фенелон, герцагі дэ Бавіе і дэ Шэўроз, а таксама Луі дэ Сен-Сімон (вядомы мемуарыст). Кружок падтрымліваў ідэю «асветнага абсалютызму» і дваранскай алігархіі з вялікай колькасцю кансультатыўных арыстакратычных «саветаў», якія адначасова абмяжоўвалі самаўпраўнасць караля і адціскалі ад стырна ўлады буржуазію. Заўчасная смерць герцага Бургундскага перашкодзіла планам яго кружка здзейсніцца, аднак некаторых падобных тэндэнцый незалежна працягвалі прытрымлівацца рэгент — Філіп II Арлеанскі і яго пераемнікі. Пры рэгенцтве нядоўгі час праіснавала полісінодыя, сістэма калектыўнага кіравання, а на працягу 1715—1789 года буржуазія сістэматычна абмяжоўвалася ў правах займаць дзяржаўныя пасады (у адрозненне ад умеранага дэмакратызму, уласцівага ў гэтай справе Людовіку XIV).

Пасля смерці бацькі ў 1711 годзе герцаг Бургундскі стаў спадчыннікам прастола і дафінам, аднак ужо ў лютым 1712 года сканаў разам са сваёй жонкай Марыяй-Адэлаідай Савойскай ад эпідэміі адзёру. Ад гэта хваробы праз месяц памер і іх старэйшы сын, 4-гадовы герцаг Брэтонскі. Малодшае двухгадовае дзіця, герцаг Анжуйскі, выжыў і пасля смерці прадзеда стаў у 1715 годзе каралём Людовікам XV.

Зноскі

  1. а б Louis, Dauphin of France, Duke of Burgundy // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Louis de France // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 30 мая 2022.
  4. Lundy D. R. Louis de Bourbon, Duc de Bourgogne // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  6. а б в г Kindred Britain
  7. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. а б Lundy D. R. The Peerage

СпасылкіПравіць