Людовік III Анжуйскі
Людовік III Анжуйскі (25 верасня 1403 — 12 лістапада 1434) — старэйшы сын Людовіка II і Іаланды Арагонскай. Пасля смерці бацькі ў 1417 годзе атрымаў у спадчыну Анжу, Праванс і прэтэнзіі на карону Неапаля.
Людовік III Анжуйскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Louis III d'Anjou | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людовік II Анжуйскі | ||||||
Пераемнік | Рэнэ Добры | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людовік II Анжуйскі | ||||||
Пераемнік | Рэнэ Добры | ||||||
Нараджэнне |
25 верасня 1403[1] |
||||||
Смерць |
12 лістапада 1434[1] (31 год) |
||||||
Род | Анжуйская галіна дому Валуа | ||||||
Бацька | Людовік II Анжуйскі[1] | ||||||
Маці | Іаланда Арагонская[d][1] | ||||||
Жонка | Margaret of Savoy, Duchess of Anjou[d][1] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1420 годзе быў прызнаны Папам Марцінам V (Папы з’яўляліся вярхоўнымі суверэнамі Неапаля) спадчыннікам бяздзетнай неапалітанскай каралевы Джаваны II і сабраў у Рыме вялікую армію для заваявання Неапаля. Спалоханая Джаванна II паспешна ўсынавіла і прызнала спадчыннікам Альфонса V, караля Арагона і Сіцыліі. Людовік III быў вымушаны адступіць.
Але неўзабаве Джаванна II, устрывожаная тым, што Альфонс V ужо паводзіць сябе ў Неапалі як кароль, скарысталася ад’ездам Альфонса ў Іспанію і адмяніла яго ўсынаўленне.
Надыйшоў час Анжуйскіх герцагаў. У 1423 годзе Джаванна II усынавіла Людовіка III, абвясціла яго сваім спадчыннікам і герцагам Калабрыйскім. У наступныя гады Людовік III і Джаванна перыядычна вялі барацьбу з арагонцамі.
Людовік III памёр у 1434 годзе, не пакінуўшы дзяцей. Каралева Джаванна II, якая перажыла яго на год, прызнала спадчыннікам Рэнэ Добрага — брата Людовіка III.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families — P. http://fmg.ac/Projects/MedLands/ANJOU,%20MAINE.htm.