Людовік VIII, па мянушцы Леў (фр.: Louis VIII le Lion, 5 верасня 1187 — 8 лістапада 1226) — французскі кароль (1223—1226), сын Філіпа II Аўгуста; першы з Капетынгаў ўступіў на пасаду па праву спадчыны, а не абрання.
Людовік VIII Леў Louis VIII le Lion |
 |
Людовік VIII Леў |

|
|
---|
14 ліпеня 1223 — 8 лістапада 1226
|
---|
Каранацыя:
|
6 жніўня 1223, Рэймскі сабор, Рэймс, Францыя
|
---|
Папярэднік:
|
Філіп II Аўгуст
|
---|
Пераемнік:
|
Людовік IX Святы
|
---|
|
---|
19 кастрычніка1216 — 1217
|
---|
Папярэднік:
|
Іаан Беззямельны
|
---|
Пераемнік:
|
Генрых III
|
---|
|
---|
1190 — 8 лістапада 1226
|
---|
Папярэднік:
|
Філіп II Аўгуст
|
---|
Пераемнік:
|
Людовік IX Святы
|
---|
|
Дзейнасць:
|
манарх
|
---|
Веравызнанне:
|
хрысціянства
|
---|
Нараджэнне:
|
5 верасня 1187
|
---|
Смерць:
|
8 лістапада 1226[1][2] (39 гадоў)
|
---|
Пахаванне:
|
|
---|
Дынастыя:
|
Дынастыя Капетынгаў
|
---|
Бацька:
|
Філіп II Аўгуст
|
---|
Маці:
|
Ізабела дэ Эно
|
---|
Жонка:
|
Бланка Кастыльская
|
---|
Дзеці:
|
Людовік IX, Роберт I д’Артуа, Альфонс дэ Пуацье, Святая Ізабэла Французская[d], Карл I Анжуйскі, Жан Трыстан[d], Philippe de France[d], Philippe de France[d] і Philippe de France[d]
|
---|
|
---|
Быўшы яшчэ спадчыннікам прастола, Людовік жадаў авалодаць Англіяй, у гэтым памкненні яго падтрымліваў бацька. У 1216 годзе па запрашэнні васалаў Іаана Беззямельнага Людовік прыняў англійскую карону і высадзіўся ў Кенце. Большая частка Англіі падпарадкавалася яму, але па смерці Іаана з-за прыцягнення сваіх людзей з Францыі ў якасці саветнікаў пачалася рэакцыя супраць французаў; Людовік адмовіўся ад кароны, прызнаў каранацыю несапраўднай і вярнуўся ў Францыю ў 1217 годзе і заключыў з Англіяй перамір’е.
Палкі і набожны Людовік набыў удзячнасць Папы паходам супраць ератыкаў (катары, ці альбігойцы) на паўднёвы ўсход Францыі. Амары дэ Манфор, спадчыннік Сімона дэ Манфора, не мог захаваць за сабой графства Тулузскага і саступіў Людовіку ўсе правы на гэту зямлю (1224). Яго паход на поўдзень быў адзначыўся шэрагам бліскучых перамог. «Дзеля выратавання каталіцкай веры» ён узяў Авіньён, дзе было шмат ератыкаў, і быў ужо недалёка ад Тулузы, калі захварэў і вырашыў пакінуць Лангедок. Памёр на шляху, у Аверні.