Люксембург на конкурсе песні Еўрабачанне
Люксембург удзельнічаў у конкурсе «Еўрабачанне» з 1956 па 1993 год. Люксембург — адна з сямі краін, якія ўдзельнічалі ў самым першым конкурсе (1956 года). У перыяд свайго ўдзелу краіна прапусціла толькі конкурс 1959 года, аднак пасля апошняга ўдзелу ў 1993 годзе, краіна адмовілася ад удзелу. 12 мая 2023 года стала вядома, што Люксембург вяртаецца на конкурс песні «Еўрабачанне 2024» праз 30 гадоў з апошняга ўдзелу[1].
Люксембург | |
---|---|
Вяшчальнік | RTL |
Адбор | Нацыянальны
1956–1958
1960–1975 1977 1979–1988 1990–1991 1993 Унутраны
1976
1978 1989 1992 |
Удзелы | |
Удзелы | 37 (37 у фінале) |
Першы выступ | 1956 |
Лепшы вынік | 1, 1961, 1965, 1972, 1973, 1983 |
Горшы вынік | Апошняе, 1958, 1960, 1970 |
Спасылкі | |
Люксембург з’яўляецца адной з самых паспяховых краін на конкурсе. Дзяржава дасягала перамогі пяць разоў, па гэтым паказчыку, яе абыходзяць толькі Ірландыя (7 перамог) і Швецыя (6 перамог).
Першая перамога Люксембурга была ў 1961 годзе, калі ад краіны ўдзельнічаў Жан-Клод Паскаль, з песняй «Nous Les Amoureux». Другую перамогу здабыла Франс Галь з песняй «Poupée de cire, poupée de son», яна прадстаўляла краіну ў 1965 годзе. Трэцяя перамога Люксембурга адбылася ў 1972 годзе, калі краіну прадстаўляла Вікі Леандрос, з песняй «Après Toi». Адразу на наступны год Люксембург здабыў чацвёртую перамогу, тады краіну прадстаўляла Ганна-Марыя Давід, з песняй «Tu te reconnaîtras». Пятую перамогу для краіны здабыла Карын Эрме, з песняй «Si La Vie Est Cadeau».
З 2004 года тэлеканал RTL, а таксама некаторыя вышэйшыя асобы Люксембурга рабілі некалькі спробаў павярнуць краіну на конкурс, але ў выніку гэтыя спробы не сталі паспяховымі.
За ўсю гісторыю ўдзелу Люксембург атрымаў 1423 бала.
Удзельнікі
правіцьПераможца | |
Другое месца | |
Трэцяе месца | |
Чацвёртае месца | |
Пятае месца | |
Апошняе месца | |
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана |
Год | Прадстаўнік | Мова | Песня | Пераклад | Фінал | Паўфінал | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца | Балы | Месца | Балы | |||||
1956 | Мішэль Арно | Французская | Ne Crois Pas | Не веру | 2 | - | ||
Les Amants De Minuit | Закаханыя ў поўнач | 2 | - | |||||
1957 | Даніэль Дзюпрэ | Французская | Amours Mortes (Tant De Peine) | Мёртвае каханне (так шмат смутку) | 4 | 8 | ||
1958 | Соланж Бэры | Французская | Un Grand Amour | Вялікае каханне | 9 | 1 | ||
1960 | Каміла Фельген | Люксембургская | So Laang We’s Du Do Bast | Пакуль ты там | 13 | 1 | ||
1961 | Жан-Клод Паскаль | Французская | Nous Les Amoureux | Мы закаханыя | 1 | 31 | ||
1962 | Каміла Фельген | Французская | Petit Bonhomme | Маленькі чалавечак | 3 | 11 | ||
1963 | Нана Мускуры | Французская | À Force De Prier | Сілай малітвы | 8 | 13 | ||
1964 | Х’ю Офрэ | Французская | Dès Que Le Printemps Revient | Як толькі вернецца вясна | 4 | 14 | ||
1965 | Франс Галь | Французская | Poupée de cire, poupée de son | Васковая лялька, гукавая лялька | 1 | 32 | ||
1966 | Мішэль Тор | Французская | Ce Soir Je T’Attendais | Сёння вечарам я чакаў цябе | 10 | 7 | ||
1967 | Вікі Леандрос | Французская | L’Amour Est Bleu | Каханне сіняе | 4 | 17 | ||
1968 | Крыс Балдо і Сафі Гарэль | Французская | Nous Vivrons D’Amour | Мы будзем жыць з каханнем | 11 | 5 | ||
1969 | Рамуальд Фігуер | Французская | Catherine | Кацярына | 11 | 7 | ||
1970 | Дэвід Аляксандр Уінтэр | Французская | Je Suis Tombé Du Ciel | Я ўпаў з неба | 12 | 0 | ||
1971 | Моніка Мельсен | Французская | Pomme, Pomme, Pomme | Яблык, яблык, яблык | 13 | 70 | ||
1972 | Вікі Леандрос | Французская | Après Toi | Пасля вас | 1 | 128 | ||
1973 | Ганна-Марыя Давід | Французская | Tu te reconnaîtras | Ты пазнаеш сябе | 1 | 129 | ||
1974 | Ірэн Шэр | Французская, англійская | Bye Bye I Love You | Бывай, я цябе кахаю | 4 | 14 | ||
1975 | Джэральдзіна Бранніган | Французская | Toi | Ты | 5 | 84 | ||
1976 | Юрген Маркус | Французская | Chansons Pour Ceux Qui S’Aiment | Песня для тых, хто кахае адзін аднаго | 14 | 17 | ||
1977 | Anne-Marie B | Французская | Frère Jacques | Брат Жак | 16 | 17 | ||
1978 | Baccara | Французская | Parlez-Vous Français? | Вы размаўляеце па-французску? | 7 | 73 | ||
1979 | Джын Мэнсан | Французская | J’Ai Déjà Vu Ça Dans Tes Yeux | Я ўжо бачыў гэта ў тваіх вачах | 13 | 44 | ||
1980 | Сафі і Магалі | Французская | Papa Pingouin | Тата Пінгвін | 9 | 56 | ||
1981 | Жан-Клод Паскаль | Французская | C’Est Peut-Être Pas L’Amérique | Гэта можа быць не Амерыка | 11 | 41 | ||
1982 | Святлана | Французская | Cours Après Le Temps | Курс пасля часу | 6 | 78 | ||
1983 | Карын Эрме | Французская | Si La Vie Est Cadeau | Калі жыццё — гэта падарунак | 1 | 142 | ||
1984 | Сафі Карл | Французская | 100 % D’Amour | 100 % каханне | 10 | 39 | ||
1985 | Марго, Франк Олівер, Дыяна Саламон, Ірэн Шэр, Крыс і Малкальм Робертс |
Французская | Children, Kinder, Enfants | Дзеці | 13 | 37 | ||
1986 | Шэрыс Лаўрэнс | Французская | L’Amour De Ma Vie | Каханне майго жыцця | 3 | 117 | ||
1987 | Plastic Bertrand | Французская | Amour Amour | Каханне каханне | 21 | 4 | ||
1988 | Лара Фабіян | Французская | Croire | Верыць | 4 | 90 | ||
1989 | Park Café | Французская | Monsieur | Спадар | 20 | 8 | ||
1990 | Селін Карцо | Французская | Quand Je Te Rêve | Калі я мару аб табе | 13 | 38 | ||
1991 | Сара Брэй | Французская | Un Baiser Volé | Скрадзены пацалунак | 14 | 29 | ||
1992 | Марыён Вэльтэр і Кантынент | Люксембургская | Sou Fräi | Так бескаштоўна | 21 | 10 | ||
1993 | Modern Times | Французская, люксембургская | Donne-Moi Une Chance | Дай мне шанец | 20 | 11 | ||
2024 | Талі Галергант | Французская, англійская | Fighter | Баец | 13 | 103 |
Правядзенне Еўрабачання ў краіне
правіцьГісторыя галасавання
правіцьСтанам на 1993 год гісторыя галасавання Люксембурга выглядае наступным чынам:
|
|
Фотагалерэя
правіць-
Соланж Бэры ў Хільверсуме (1958)
-
Каміла Фельген у Люксембургу (1962)
-
Франс Галь у Неапале (1965)
-
Дэвід Аляксандр Уінтэр у Амстэрдаме (1970)
-
Юрген Маркус у Гаазе (1976)
-
Сафі і Магалі ў Гаазе (1980)