Люк дэ Клап’е Вавенарг
Люк дэ Клап’е Вавенарг (6 жніўня 1715, Экс-ан-Праванс — 28 мая 1747) — французскі пісьменнік-мараліст, філосаф. Майстар афарыстычнага жанру.
Люк дэ Клап’е Вавенарг | |
---|---|
фр.: Luc de Clapiers, marquis de Vauvenargues | |
Дата нараджэння | 6 жніўня 1715[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 мая 1747[1][3][…] (31 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік, эсэіст, ваенны, філосаф |
Навуковая сфера | філасофія |
Альма-матар | |
Асноўныя інтарэсы | этыка |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першы літаратурны досвед — «Разважанне пра свабоду» (напісаны ў 1737 годзе), пазней разгорнуты ў «Трактаце пра свабоду волі». З 1743 года перапісваўся з Вальтэрам. У 1745 годзе напісаў «Разважанне пра няроўнасць багаццяў». У 1746 годзе выдаў адзіную прыжыццёвую кнігу «Уводзіны ў пазнанне чалавечага розуму, а таксама Роздумы і максімы на розныя тэмы», дапоўненую «Парадоксамі і новымі роздумамі і максімамі». У цэнтры ўвагі — чалавечая прырода, якую ён лічыць зыходным пунктам чалавечых пачуццяў, інстынктаў, імпульсаў паводзін, з ёй ён звязвае ўяўленне пра спрадвечную дабрыню чалавека. Пачуццё ён супрацьпастаўляе розуму, сцвярджае перавагу першага і шукае шляхі прымірэння паміж імі.
Зноскі
- ↑ а б Luc de Clapiers, marquis de Vauvenargues // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Luc Vauvenargues // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Luc de Clapiers marquis de Vauvenargues // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Люк дэ Клап’е Вавенарг