Люстра (фільм)

(Пасля перасылкі з Люстэрка, фільм)

«Люстра» (руск.: Зеркало) — аўтабіяграфічны фільм Андрэя Таркоўскага.

ЛюстраM:
Зеркало
Постар фільма
Жанр Фільм-разважанне
Рэжысёр Андрэй Таркоўскі
Сцэнарыст Аляксандр Мішарын
Андрэй Таркоўскі
У галоўных
ролях
Маргарыта Церахава
Ігнат Данільцаў
Аператар Георгій Рэрберг
Кампазітар Эдуард Арцем'еў
Кінакампанія Масфільм
Працягласць 102 хвіл.
Краіна Сцяг СССР СССР
Мова руская
Год 1974
IMDb ID 0072443

СюжэтПравіць

Аляксей (Ігнат Данільцаў) глядзіць тэлевізар, дзе паказваюць, як доктар лечыць заіклівага юнака. Падзеі адбываюцца ў трох часавых пластах: да, падчас, і пасля вайны. Фільм складаецца са сноў і ўспамінаў Аляксея, яны датычаць збольшага маці, вясковай хаты, дзе Аляксей гадаваўся, а таксама Аляксеевай жонкі Наталлі і яго сына Ігната. Галоўныя падзеі ў жыцці героя — развод маці, паваеннае дзяцінства — падаюцца плаўна, паступова змяняючы адна адну. Сямейныя размовы надаюць ўтульнасці стужцы, у фінале — няспешная размова юных бацькоў Аляксея пра дзіця, якога яны толькі яшчэ чакаюць. Галоўны герой кінаапавядання — Аляксей, знаходзіцца ў кадры толькі дзіцём. Сталым на «поўны рост» яго не паказваюць: мы чуем толькі голас (І. Смактуноўскі), бачым ягоныя рукі, і яго самога — камера нібыта глядзіць яго вачыма. У фільме шмат дакументальных уставак Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, Вялікай Айчыннай, пагранічнага канфлікту з Кітаем, запуску савецкіх стратастатаў. Фільм суправаджаецца вершамі Арсенія Таркоўскага ў выкананні аўтара, музыкаю Баха, Пёрсела ды іншых кампазітараў.

У роляхПравіць

Тэкст ад аўтара чытае Інакенцій Смактуноўскі. Вершы чытае Арсеній Таркоўскі.

  • Маргарыта Церахава — Маці, Наталля
  • Алег Янкоўскі — Бацька
  • Філіп Янкоўскі — Алёша (5 гадоў)
  • Ігнат Данільцаў — Малады Аляксей (12 гадоў), Ігнат
  • Мікалай Грынько — дырэктар друкарні
  • Ала Дзямідава — Ліза
  • Юрый Назараў — вайсковы інструктар
  • Анатоль Саланіцын — Доктар
  • Аляксандр Мiшарын — доктар пры божай пасцелі Аляксея
  • Ларыса Таркоўская — Надзея
  • Тамара Агароднікава — няня, суседка, дзіўная жанчына за чайным столікам
  • Дэль Боске — іспанец