Лютаўская рэвалюцыя

Лютаўская рэвалюцыя 1917 года — рэвалюцыя ў Расійскай імперыі, вынікам якой стала падзенне манархіі, абвяшчэнне рэспублікі і пераход улады да Часовага ўрада.

Лютаўская рэвалюцыя
«Прэч арла!».
Мастак Іван Уладзіміраў.
Музей палітычнай гісторыі Расіі
Месца Расія Расійская імперыя
Дата 23 лютага (8 сакавіка) — 3 (16) сакавіка 1917 года
Прычына origins of the February Revolution[d] і Першая сусветная вайна
Асноўная мэта Звяржэнне манархіі, устанаўленне рэспублікі
Вынік Адрачэнне Мікалая II ад прастола, канец манархічнага праўлення ў Расіі (дэ-факта), устанаўленне рэспубліканскага ладу
Загінула
  • 1 443 чал.[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачатак рэвалюцыі паклалі забастоўкі, вулічныя мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе, праведзеныя 23 лютага 1917. Выступленні рабочых і салдат перараслі ва ўзброенае паўстанне. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола на карысць брата Міхаіла, які на другі дзень падпісаў маніфест аб адмове прыняць трон да пастановы Устаноўчага сходу[2].

Прычыны

правіць

Лютаўская рэвалюцыя пачалася як стыхійны парыў народных мас, аднак яе поспеху спрыяў і гостры палітычны крызіс у вярхах, рэзкая незадаволенасць ліберальна-буржуазных кол адзінаасобнай палітыкай цара. Хлебныя бунты, антываенныя мітынгі, дэманстрацыі, стачкі на прамысловых прадпрыемствах горада наклаліся на незадаволенасць і закісанне сярод шматтысячнага сталічнага гарнізона, які далучыўся да рэвалюцыйных мас, што выйшлі на вуліцы.

Развіццё падзей

правіць

27 лютага (12 сакавіка) 1917 года ўсеагульны страйк перарос ва ўзброенае паўстанне. Войскі, якія перайшлі на бок паўстанцаў, занялі найважнейшыя пункты горада, урадавыя будынкі. У дадзеным становішчы царскі ўрад выявіў няздольнасць да хуткіх і рашучых дзеянняў. Разрозненыя і нешматлікія сілы захоўвалі вернасць манарху, аднак аказаліся не ў стане самастойна справіцца з анархіяй, якая ахапіла сталіцу, а некалькі часцей, знятых з фронту дзеля здушэння паўстання, не здолелі прабіцца да горада.

Непасрэдным вынікам Лютаўскай рэвалюцыі стала адрачэнне ад пасады Мікалая II, спыненне панавання дынастыі Раманавых і фармаванне Часовага ўрада пад кіраўніцтвам князя Георгія Львова. Гэты ўрад быў цесна звязаны з буржуазнымі грамадскімі арганізацыямі, якія ўзніклі ў гады вайны, як то Усерасійскі земскі саюз, Гарадскі саюз, Цэнтральны ваенна-прамысловы камітэт. Часовы ўрад злучыў у сваім твары заканадаўчую і выканаўчую ўладу, замяніўшы цара, Дзяржаўны савет, Думу і Савет міністраў. У сваёй Дэкларацыі Часовы ўрад аб’явіў амністыю палітычным зняволеным, грамадзянскія свабоды, замену паліцыі «народнай міліцыяй», рэформу мясцовага самакіравання[3].

Практычна адначасова рэвалюцыйна-дэмакратычнымі сіламі быў сфармаваны паралельны орган улады — Петраградскі савет, што прывяло да сітуацыі, вядомай як двоеўладдзе. 1 (14) сакавіка 1917 года новая ўлада была ўсталявана ў Маскве, на працягу сакавіка — па ўсёй краіне.

Зноскі

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А. Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.
  • Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік. Пад рэд. Л. В. Лойка. — Мн.: ТАА Цэнтр інавацыйных праграм і праектаў, 2003.

Спасылкі

правіць