Лютневая музыка XVI—XVII стагоддзяў

«Лютневая музыка XVI—XVII стагоддзяў» (руск.: Лютневая музыка XVI—XVII веков) — музычны альбом савецкага гітарыста і лютніста Уладзіміра Вавілава з запісамі твораў для лютні, упершыню выпушчаны ў 1970 годзе фірмай «Мелодия». Альбом карыстаўся попытам і яго наклад некалькі разоў давыдаваўся (таму ў розных вытоках значацца розныя гады выхаду плыткі).

Лютневая музыка XVI—XVII стагоддзяў
руск.: Лютневая музыка XVI—XVII веков
Вокладка альбома Уладзіміра Вавілава «Лютневая музыка XVI—XVII стагоддзяў» (1970)
Студыйны альбом
Уладзіміра Вавілава
Дата выпуску 1970
Запісаны канец 1960-х
Жанр камерная музыка
Краіна Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Лэйбл Мелодия
Храналогія Уладзімір Фёдаравіч Вавілаў
Лютневая музыка XVI—XVII стагоддзяў
(1970)
Русская музыка для гитары
(1985)

Аўтарства большасці твораў, змешчаных у альбоме, было прыпісана заходнееўрапейскім кампазітарам XVI—XVII стагоддзяў, але сапраўдным аўтарам усіх твораў у альбоме, акрамя «Зялёных рукавоў» і «Спандальеты», быў сам Уладзімір Вавілаў.

Пласцінка набыла папулярнасць і шмат разоў перавыдавалася. Фрагменты з гэтай пласцінкі сталі музычным фонам мноства радыё- і тэлеперадач і нават фільмаў. Пасля выхаду пласцінкі слухачы адразу звярнулі ўвагу на некалькі твораў: «рычэркары», англійскую народную песню «Зялёныя рукавы[en]», «Ave Maria[en]». Але самай папулярнай стала, бясспрэчна, сюіта для лютні «Канцона і танец». «Канцона» пазней стала музыкай песні на словы Анры Валахонскага «Рай», больш вядомай як «Горад залаты[ru]», якую ўпершыню выканаў Аляксей Хвасценка.

Музыканты

правіць

Спіс кампазіцый

правіць

Выданне 1970 года

правіць
НазваАўтар Працягласць
1. «Сюита для лютни: Канцона и Танец» Франчэска Канова да Мілана[en] (1497—1543)  
2. «Спандольетта» Народная музыка XVI ст.  
3. «Ave Maria» Невядомы аўтар XVI ст.  
4. «Ричеркар» Нікола Нігрына  
5. «Сюита для лютни: Павана и Гальярда» Вінчэнца Галілеі[en] (1520 — 1591)  
6. «Чакона» Ганс Нейзідлер[en] (1508—1563)  
7. «Песня «Зеленые рукава» и Гальярда» Англійская народная музыка XVI ст.  
8. «Турдьон» Старадаўні французскі танец  
9. «Пастурелла» Жан-Антуан дэ Байф[en]  
10. «Гавот» Дэні Гацье[en] (1603—1672)  

Выданне на CD

правіць
НазваАўтар Працягласць
1. «Сюита для лютни: Канцона и Танец» Франчэска Канова да Мілана[en]  
2. «Спандольетта» Народная музыка XVI ст.  
3. «Ave Maria» Джуліа Качыні  
4. «Ричеркар» Нікола Нігрына  
5. «Сюита для лютни: Павана и Гальярда» Вінчэнца Галілеі[en]  
6. «Чакона» Ганс Нейзідлер[en]  
7. ««Зелёные рукава» и Гальярда» Англійская народная лютневая музыка  
8. «Турдьон» Старадаўні французскі народны танец  
9. «Пастурелла» Жан-Антуан дэ Байф[en]  
10. «Гавот» Дэні Гацье[en]  
11. «Шансон «De Mon Triste Desplasir»» Франчэска Канова да Мілана  
12. «Фантазия «De Mon Triste»» Франчэска Канова да Мілана  
13. «Ричеркар № 74» Франчэска Канова да Мілана  
14. «Ричеркар № 51» Франчэска Канова да Мілана  
15. «Ричеркар № 30» Франчэска Канова да Мілана  

Містыфікацыя

правіць

На пласцінцы было пазначана, што большасць кампазіцый — музычныя творы XVIXVII стагоддзяў. Але даследнікі выявілі, што сапраўдным кампазітарам амаль усіх твораў, за выключэннем «Зялёных рукавоў[en]» і «Спандальеты», быў Уладзімір Вавілаў. Прычынай для такой містыфікацыі[en] былі асцярогі Вавілава, што ў той час дзяржаўная фірма пласцінак не выпусціла б дыск з сачыненнямі малавядомага лютніста. Таму Вавілаў, які вельмі хацеў, каб музыку пачулі слухачы, пайшоў на хітрасць і прыпісаў аўтарства сваіх твораў кампазітарам эпохі рэнесансу і «невядомым аўтарам».

Пазней яго дачка, Тамара Уладзіміраўна, успамінала: «Бацька быў упэўнены, што творы невядомага самавука з банальным прозвішчам „Вавілаў“ ніколі не выдадуць. Але ён вельмі хацеў, каб ягоная музыка стала вядомай. Гэта было яму значна важней, чым вядомасць яго прозвішча»[1]. Таксама выказвалася меркаванне, што пласцінку з такім рэлігійным творам як «Ave Maria» проста не прапусціла б цэнзура, нават калі б яе напісаў афіцыйны савецкі кампазітар[2].

Крыніцы

правіць
  1. Зеэв 2005.
  2. Архимандрит Тихон (Шевкунов) и Александр Архангельский о пути к вере в 70-е [+ ВИДЕО] (руск.). Правмир (21 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2023. Праверана 8 красавіка 2024.

Літаратура

правіць