Лютэранская кірха Святога Іаана (Гродна)
Лютэра́нская кі́рха Свято́га Іаа́на — дзеючы лютэранскі храм у цэнтральнай частцы Гродна (прадмесце Гарадніца).
Кірха | |
Лютэранская кірха | |
---|---|
Кірха пасля рэстаўрацыі, 2015 г. | |
53°41′14″ пн. ш. 23°50′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | лютэранства |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Дата заснавання | 1783 |
Асноўныя даты | |
1793 — перабудавана |
|
Сайт | luther.by |
![]() |
Гісторыя Правіць
Афіцыйнай датай заснавання кірхі ў Гродне лічыцца 1793 г., калі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі перадаў будынак нямецкай суполцы. Пад кірху быў прыстасаваны будынак сталовай для галандскіх і нямецкіх рамеснікаў, якіх запрасіў у Гродна гродзенскі староста Антоні Тызенгаўз. З прычыны таго, што прыхаджане кірхі былі ў бальшыні ўраджэнцамі Германіі, набажэнства спачатку вялося на нямецкай мове. Вуліца вакол храма атрымала назву «Кірхавая», у 1843 г. кірха была дабудаваная. У 1873 г. склаўся канчатковы выгляд кірхі, таксама на вежы быў усталяваны гадзіннік. У 1912 г. храм значна перабудавалі.
Кірха дзейнічала ў Гродне да 1944 г. Пасля Другой сусветнай вайны тут знаходзіўся архіў. У 1995 годзе кірху імя Святога Іаана ў Гродне вярнулі Евангельска-лютэранскай царкве. На чэрвень 2012 года абшчына адзінага ў Беларусі дзейнага лютэранскага храма налічвала 50 чалавек. У 2012 годзе пасол Германіі ў Беларусі Крыстаф Вайль наведаў кірху ў Гродне, пасля чаго Федэральны ўрад Германіі вылучыў 120 000 еўра на адбудову храма[1].
У снежні 2013 года пачалася рэканструкцыя кірхі, якая скончылася ў 2015 годзе. Адноўлены першапачатковы выгляд кірхі, у тым ліку рэканструяваны 12-метровы шпіль і 10 крыжоў у экстэр’еры храма.
Архітэктура Правіць
Аднанефавая аднавежавая пабудова з пяціграннай апсідай і сакрысціямі. Галоўны фасад мае сіметрычную, выцягнутую па вертыкалі дынамічную кампазіцыю. Квадратная ў плане высокая манументальная вежа-званіца выступае з асноўнага аб’ёму. Галоўны ўваход (праз вежу) аформлены вялікім стральчатым парталам, над ім — акно-«ружа». Інтэр’ер храма мае выцягнутую па падоўжнай восі сіметрычную кампазіцыю. Асноўны прамавугольны ў плане аб’ём перакрыты арыгінальным паводле формы фігурным скляпеннем. Захаваліся два аўтэнтычныя вітражы за алтаром, арнамент якіх выкладзены ў форме лютэранскага сімвала: ружы, унутры якой знаходзіцца сэрца з крыжам. Таксама захаваліся кованая купель, звон і гадзіннік на галоўнай вежы. Арган і іншыя рэчы канфіскаваныя за савецкім часам для філармоніі і ўладкавання партыйных кабінетаў[2].
Побач з кірхай месціліся і евангелічныя могілкі з капліцай (1793—1936). У доме № 3а ў 1912 г. быў дом пастара і лютэранская школа на другім паверсе.
- Лютэранская кірха да рэстаўрацыі
-
Агульны выгляд
-
Партал кірхі
-
Кірха з боку апсіды
-
Вежа кірхі
Зноскі
- ↑ Барыс Пракопчык. Ад Тызенгаўза да нашых дзён // Звязда : газета. — 26 чэрвеня 2012. — № 121 (27236). — С. 5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Татьяна Черкес. У гродненской кирхи появилась надежда на реконструкцию. — Вечерний Гродно. Архівавана 4 кастрычніка 2013.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лютэранская кірха Святога Іаана (Гродна)
- Лютэранская кірха Святога Іаана (Гродна) на сайце «Архіварта»