Лютэр (фільм, 2003)

фільм, 2003

«Лю́тэр» (англ.: Luther) — біяграфічны фільм пра жыццё Марціна Лютэра (1483—1546). У галоўнай ролі здымаўся Джозеф Файнс, зняты ў 2003 годзе MGM, часткова фінансаваўся Thrivent Financial for Lutherans. Фільм ахоплівае жыццё Лютэра ад таго часу, як ён стаў манахам у 1505 годзе і да Аўгсбургскага рэйхстага ў 1530 годзе.

ЛютэрM:
англ.: Luther
Постар фільма
Жанр мастацкі фільм і біяграфічны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар Brigitte Rochow
Крысціян П. Стэр
Аляксандр Ціс
Сцэнарыст Каміль Томасан
Барт Гэігэн
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Metro-Goldwyn-Mayer
Працягласць 118 хв.
Бюджэт 30 млн $
Краіна
Мова англійская
Год 30 кастрычніка 2003[1]
IMDb ID 0309820

Сюжэт правіць

Фільм пачынаецца з таго, як падчас навальніцы ў 1505 годзе Лютэр вяртаецца дадому. З-за страху страціць сваё жыццё падчас шторму Лютэр аддае сваё жыццё Богу і становіцца манахам.

У наступнай сцэне, гэта 1507 г., Лютэр ужо манах у Эрфурце. Падчас свайго знаходжання ў манастыры ён увесь час занепакоены поглядам Бога як Бога нянавісці і помсты. Марціна натхняе Іаган фон Штаўпіц, старэйшы манах, які з’яўляецца яго настаўнікам. Штаўпіц кажа Лютэру глядзець на Ісуса Хрыста замест сябе.

Пазней Лютэр дастаўляе ліст для Штаўпіца ў Рым, дзе ён быў абураны амаральным ладам жыцця рымлян. Ён таксама разглядае чэрап, як лічыцца Яна Хрысціцеля, і набывае індульгенцыю. З гэтага часу Лютэр пачынае сумнявацца ў сапраўднасці індульгенцыяў.

Недакладнасці правіць

  • У фільме Лютэр спасылаецца на Біблію па кнігах, раздзелах і вершах. Але да 1551 года, Біблія не была падзеленая на вершы.
  • Лютэр паказаны з малатком ля дзвярэй Вітэнбергскага сабора і сваімі 95 тэзісамі, якія неадкладна былі прачытаныя мінакамі. Насамрэч, простыя людзі не былі б у стане прачытаць тэзісы, якія першапачаткова былі напісаны па-лацінску, потым перакладзены на нямецкую мову і надрукаваны. Цягам двух месяцаў яны шырока распаўсюдзіліся па ўсёй Еўропе.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 8 лістапада 2016.
  2. http://www.imdb.com/title/tt0309820/ Праверана 11 красавіка 2016.
  3. http://www.filmaffinity.com/en/film834381.html Праверана 11 красавіка 2016.
  4. filmportal.de — 2005.
  5. а б в г http://www.metacritic.com/movie/luther Праверана 11 красавіка 2016.
  6. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т http://www.imdb.com/title/tt0309820/fullcredits Праверана 11 красавіка 2016.
  7. http://www.imdb.com/title/tt0309820/fullcredits
  8. а б в г д е ё ж з Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.

Спасылкі правіць