Люцыян Крашэўскі

Люцыян Крашэўскі (24 ліпеня 1820, мяст. Пружаны Гродзенскай губерні, цяпер Брэсцкай вобл. — 2 лютага 1892, Ганятычы Грубешаўскага пав., Польшча) — беларускі і польскі мастак, фатограф.

Люцыян Крашэўскі
польск.: Lucjan Kraszewski
Фатаграфія
Дата нараджэння 24 ліпеня 1820(1820-07-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1892(1892-02-02) (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Ян Крашэўскі
Маці Соф’я з Мальскіх
Род дзейнасці мастак, фатограф
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брат Юзэфа Крашэўскага і Каятан Крашэўскага. Вучыўся ў кляштарнай школе ў Лыскаве і Свіслацкай гімназіі. Скончыў прыродазнаўчы факультэт Дэрпцкага ўніверсітэта. Пасля жыў у родавым маёнтку Доўгае на Пружаншчыне. Аказваў дапамогу ўдзельнікам паўстання 1863—1864, за што быў сасланы ў Кангур Пермскай губерні. Вярнуўшыся на радзіму, прадаў свой маёнтак Доўгае. Жыў у Варшаве і ў маёнтку сваёй жонкі Стэфаніі Ганятычах. Ілюстраваў творы свайго брата. Рабіў замалёўкі помнікаў архітэктуры і народных тыпаў на Гродзеншчыне. У ссылцы навучыўся фатаграфаваць, рабіў здымкі краявідаў Гродзеншчыны.

Зноскі

Літаратура

правіць