Лю Бан
Гаа-цзу ( кіт. спр. 高祖 , піньінь: Gāozǔ, 256 да н.э. ці 247 да н.э.—1 чэрвеня, 195 да н.э.), больш вядомы як Лю Бан ( кіт. спр. 劉邦 ) — адзін з кіраўнікоў паўстання 209—206 да н.э. ў Кітаі, заснавальнік дынастыі Хань.
Лю Бан | |
![]() | |
Дзейнасць | кіраўнік |
---|---|
Веравызнанне | Даасізм |
Нараджэнне | 256 да н.э. |
Смерць | 1 чэрвеня 195 да н.э. |
Дынастыя | House of Liu[d] |
Бацька | Liu Taigong[d] |
Маці | Liu Ao[d] |
Жонка | Empress Lü Zhi[d], Concubine Qi[d], Empress Dowager Bo[d] і Zhao Ji[d] |
Дзеці | Princess Yuan of Lu[d], Liu Fei[d], Liu Ruyi[d], Emperor Wen of Han[d], Emperor Hui of Han[d], Liu Hui (Prince of Zhao)[d], Liu You[d], Liu Zhang[d] і Liu Jian[d] |
Паходзіў з сялян. У 209 г. далучыўся да паўстання супраць дынастыі Цынь, якое ўзначаліў Чэнь Шэн, пасля яго гібелі (208) камандуючы паўстанцкай арміяй. У 207 г. заняў сталіцу імперыі горад Сяньян. У 206—202 гг. змагаўся з другім кіраўніком паўстанцаў — Сян Юем. У 202 г. абвясціў сябе імператарам Гаацзу.
Скасаваў жорсткія законы Цынь Шыхуандзі, паменшыў падаткі. Аднавіў практыку раздачы зямель сваім сваякам і паплечнікам.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Лю Бан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. С. 392.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лю Бан