Лю Ян (кіт. трад. 刘洋, спр. Liú Yáng; нар. 6 кастрычніка 1978) — першая жанчына-касманаўт Кітая.

Лю Ян
кіт. трад. 刘洋, спр. Liú Yáng
Партрэт
Краіна: Flag of the People's Republic of China.svg Кітай
Спецыяльнасць: лётчык-знішчальнік
Воінскае званне: маёр ВПС НВАК
Экспедыцыі: Шэньчжоу-9
Дата нараджэння: 6 кастрычніка 1978(1978-10-06) (44 гады)
Месца нараджэння:
Узнагароды:
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лю Ян нарадзілася ў горадзе Чжэнчжоу правінцыі Хэнань 6 кастрычніка 1978 года. 16 чэрвеня 2012 года Лю Ян разам з экіпажам Шэньчжоу-9 здзейсніла свой першы касмічны палёт. У ходзе палёту касманаўтка выконвала задачы па ручной стыкоўцы карабля Шэньчжоу-9 і модуля Цяньгун-1[1]. На «Шэньчжоў-14» у 2022 годзе Лю Ян здзейсніла свой другі палёт у космас.

Зноскі

  1. Кітаянкі пачнуць лётаць у космас. Радыё Свабода (15 чэрвеня 2012). Праверана 30 мая 2020.