Ляадунскі заліў
Ляадунскі заліў — унутраны заліў Жоўтага мора, з'яўляецца паўночнай часткай Бахайскага заліва. Размешчаны паміж кантынентам і Ляадунскім паўвостравам. Уразаецца ў сушу на 220 км, шырыня пры ўваходзе — 175 км. Глыбіня змяняецца ад 10 да 50 м Прыліўы няправільныя паўсутачныя, велічынёй 4,4 м.
Абмывае берагі кітайскіх правінцый Хэбэй і Ляанін. На паўночным усходзе заліва размешчаны порт Інкоу.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{заліў}}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|