Лябіёза (Colisa labiosa) — рыба атрада акунепадобных.

Лябіёза
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Colisa labiosa Day, 1877

Сінонімы
  • Trichogaster labiosus

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  172630

Апісанне правіць

Даўжыня да 10 см. Цела высокае, авальнае, пярэдняя яго частка фіялетавая, задняя сіняя. Брушка сіне-зялёнае. На целе папярочныя карычнева-чырвоныя палосы, уздоўж яго цёмная паласа. Плаўнікі цёмна-аліўкавыя, брушныя відазменены ў ніці, чырванаватыя ў самцоў і блакітныя ў самак.

Пашырэнне правіць

Водзіцца ў вадаёмах Індыі і Бірмы. У Еўропу завезена ў пач. XX ст.

Вядома як акварыумная рыба. Гадуюць у невялікіх акварыумах з цёмным грунтам, густой расліннасцю.

Літаратура правіць

  • Лябіёза // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3 / Рэдкал І. Шамякін і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984.