Лявонпаль
Ляво́нпаль[1] (трансліт.: Liavonpaĺ, руск.: Леонполь) — вёска ў Беларусі, на рацэ Заходняя Дзвіна. Уваходзіць у склад Узмёнскага сельсавета Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.
Вёска
Лявонпаль
| ||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ XVIII ст. пісар вялікі Мікалай Тадэвуш Лапацінскі набыў маёнтак Чурылавічы ў Полацкім ваяводстве і перайменаваў яго ў Лявонпаль у гонар свайго бацькі Лявона Лапацінскага (1663—1732) — мсціслаўскага мастаўнічага і ўдзельніка бітвы пад Венай (1683). У 1768—1769 гг. Мікалай Тадэвуш Лапацінскі ўзвёў тут невялікі палац у стылі позняга барока (захаваўся да нашага часу), побач з якім разбіў французскі парк на тэрасах. На галоўнай восі сядзібы стаяла брама (не збераглася)[2]. У 1772 г. у мястэчку збудавалі драўляную ўніяцкую царкву са званіцай.
Да 1840-х гадоў у Лявонпалі існавала ткацкая фабрыка, якую заснаваў гаспадар маёнтка Ян Нікадзім Лапацінскі. Ткацкія станкі для яе былі закуплены ў Англіі. Фабрыка была вядомая на ўсю Беларусь дзякуючы вытворчасці высокаякасных ільняных вырабаў: каберцаў, абрусаў, палатна сурвэтак з гэтак званага друйскага лёну. Частка яе прадукцыі экспартавалася ў еўрапейскія краіны[3]. Апроч таго, працавалі капялюшная і суконная вытворчасці.
У 1791 годзе Ян Нікадзім Лапацінскі ў сваім маёнтку Лявонпаль, які пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) стаў знаходзіцца каля адміністрацыйнай мяжы з Расійскай імперыяй, паставіў мемарыяльную калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года, каб увекавечыць месца, дзе заканчваецца свабода і пачынаецца няволя.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лявонпаль апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 г. Віленскай губерні. У часы вызваленчага паўстання ў 1831 г. расійскія карнікі спалілі тутэйшы палац. Станам на 1866 г. у мястэчку было 26 двароў.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лявонпаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. У міжваенны перыяд ў Лявонпалі знаходзілася Гміннае ўпраўленне памежнай заставы.
У 1939 г. Лявонпаль увайшоў у БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі. З кастрычніка 1940 г. цэнтр сельсавета.
У 1941—1944 гадах акупаваны нацыстамі. Брацкая магіла савецкіх воінаў знаходзіцца ў цэнтры вёскі, у скверы. Пахаваны 55 воінаў, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1950 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Да ліпеня 1965 г. Лявонпаль з’яўляўся цэнтрам Лявонпальскага сельсавета. Пасля скасавання сельсавета паселішча ўваходзіла ў склад спачатку Даўгінаўскага сельсавета, а потым, з 16 верасня 2010 г. — у склад Узмёнскага сельсавета.
-
Сядзіба, палац
-
Сядзіба, брама
-
Сядзіба
-
Прысада
-
Мемарыяльная калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года, пастаўленая Янам Лапацінскім у 1791 г.
-
Царква
-
Царква, з боку апсіды
-
Царква, інтэр'ер
Насельніцтва
правіцьСлавутасці
правіць- Калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 (1791) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Д000928
- Сядзібна-паркавы комплекс Лапацінскіх (1750), зараз будынак адаптаваны пад касцёл — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000561
- Царква Святой Троіцы (1774—1782; колішняя грэка-каталіцкая, цяпер ва ўладанні БЭМП) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000562
- Брацкая магіла — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000563
Страчаная спадчына
правіць- Касцёл Ісуса (пач. XX ст.)
Галерэя
правіць-
Палац (цяпер касцёл)
-
Палац
-
Сядзіба
-
Сядзіба, брама
-
Мемарыяльная калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года, пастаўленая Янам Лапацінскім у 1791 г.
-
Царква
-
Вуліца
-
Дзвіна
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Людміла Хмяльніцкая. Паштоўка з Беларусі Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Туризм и Отдых» № 19, 2008.
- ↑ Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Витебской губернии. Витебск : Губерн. типолитография, 1896. — 262 с. С. 133
- ↑ Leonpol // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 147.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923
Літаратура
правіць- Leonpol // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 147.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лявонпаль