Лявонцій (Бондар)
Мітрапаліт Лявонцій (у свеце Леанід Фадзеевіч Бондар; 1913, Мерач, Троцкі павет, Віленская губерня — 24 студзеня 1999) — беларускі і рускі праваслаўны дзеяч.
Мітрапаліт Лявонцій | ||
---|---|---|
| ||
|
||
14 мая 1963 — 24 студзеня 1999 | ||
Царква | Руская праваслаўная царква | |
Папярэднік | Паладый (Камінскі) | |
Пераемнік | Валянцін (Мішчук) | |
|
||
5 мая 1961 — 14 мая 1963 | ||
Папярэднік | Донат (Шчогалеў) | |
Пераемнік | Касіян (Яраслаўскі) | |
|
||
10 жніўня 1956 — 5 мая 1961 | ||
Папярэднік | Мітрафан (Гутоўскі) | |
Пераемнік | Пётр (Карпусюк) | |
Адукацыя | ||
Імя пры нараджэнні | Бондар Леанід Фадзеевіч | |
Нараджэнне |
24 красавіка (7 мая) 1913 |
|
Смерць |
24 студзеня 1999 (85 гадоў) |
|
Пахаванне | ||
Прыняцце свяшчэннага сану | 2 студзеня 1944 | |
Прыняцце манаства | 28 снежня 1943 | |
Епіскапская хіратонія | 10 жніўня 1956 | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
З сям'і псаломшчыка. У 1935 скончыў Віленскую духоўную семінарыю, а ў 1939 — Праваслаўны Багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, атрымаўшы ступень магістра багаслоўя.
У 1940—1942 паслушнік у Віленскім Святадухаўскім манастыры. 26 снежня 1943 пастрыжаны ў манаства, пасвечаны ў іераманаха 2 студзеня 1946. У 1946 прызначаны рэктарам Багаслоўска-пастырскіх курсаў пры Жыровіцкім манастыры з узвядзеннем у сан ігумена. У 1947—1949 святар у в. Хоўхла Маладзечанскага раёна і ў в. Ястрэбль Брэсцкай вобласці. У лістападзе 1949 стаў інспектрам і выкладчыкам Мінскай Духоўнай семінарыі пры Жыровіцкім манастыры. Выкладаў Свяшчэннае Пісанне Старога Запавету, склаў машынапісны канспект па Старым запавеце для ўсіх чатырох класаў семінарыі. З ліпеня 1953 — намеснік Жыровіцкага манастыру ў сане архімандрыта.
23 ліпеня 1956 стаў Бабруйскім епіскапам, вікарыем Мінскай епархіі. Служыў у Свята-Мікольскім саборы Бабруйску аж да яго зачынення. У 1960 часова кіраваў Мінскай епархіяй. У маі 1961—1963 кіравальны архірэй Новасібірскай і Барнаульскай епархіі. З 1963 кіраваў Арэнбургскай епархіяй. Ад 1971 архіепіскап. На інтранізацыі патрыярха Алексія II як самы старэйшы па хіратоніі архірэй у Рускай праваслаўнай царкве ўручыў яму архіпастырскае жазло. Ад 1992 мітрапаліт. За гады служэння Лявонція ў Арэнбургскай епархіі колькасць прыходаў вырасла больш чым у сем разоў і дасягнула ста адзінаццаці.
Пахаваны ў Мікольскім кафедральным саборы Арэнбурга. Быў узнагароджаны ордэнамі: вялебнага Сергія Раданежскага I і II ступені, святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра II ступені, святога вернага князя Данііла Маскоўскага I ступені, ордэнам Сяброўства народаў. Ганаровы грамадзянін Арэнбурга. Ведаў сем моў і на памяць цытаваў Біблію. Сабраў велізарную бібліятэку.