Лявон Заяц
Лявон Язэпавіч (Леанард Іосіфавіч) Заяц (21 лютага 1890, в. Даўгінава Вілейскага павета Віленскай губерні, цяпер Вілейскі раён Мінскай вобласці — 23 верасня 1935, Уфа, НКУС) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, мемуарыст.
Лявон Заяц | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 28 лютага 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1935 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў пецярбургскую каталіцкую гімназію Святой Кацярыны (1910) і юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта (1914).
У 1914—1916 гг. — кантралёр Віленскага акцызнага ўпраўлення (эвакуіравана ў Яраслаўль), у 1916—1917 гг. — працаваў у Мінску ва Усерасійскім земсаюзе. Член партыі беларускіх эсэраў. На 1-м Усебеларускім з'ездзе 1917 абраны членам Рады. З лютага 1918 г. у складзе Народнага сакратарыята БНР — дзяржаўны кантралёр.
9 лютага 1919 года прыняў удзеў у зарганізаваным Луцкевічам сходзе беларускіх арганізацыяў, на якім была прынятае рашэнне, каб пачаць перамовы з польскім урадам наконт утварэння польска-беларускай федерацыі. Умовай мела быць прызнанне польскім бокам Савету Міністраў БНР як афіцыйнага ўраду Беларусі, аднак польскі ўрад гэтага не зрабіў[1]
Пасля расколу Рады БНР 13.12.1919 загадчык канцылярыі і дзяржаўны сакратар у Народнай Радзе БНР. Удзельнік 2-й Усебеларускай канферэнцыі 1925 г. ў Берліне, дзе прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі.
У 1925 г. вярнуўся ў Мінск. Да арышту працаваў кансультант-інспектарам бюджэтнага ўпраўлення Наркамата фінансаў БССР. Падпаў пад «чыстку апарату», звольнены і 18 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 г. асуджаны як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю», сасланы на 5 гадоў ва Уфу. 25 ліпеня 1935 г. паўторна арыштаваны абласным упраўленнем НКУС СССР. Памёр у турме ў час следства.
Рэабілітаваны ВС БССР 10 чэрвеня 1988 г.
Аўтар публіцыстычных артыкулаў і ўспамінаў пра дзеячаў беларускай культуры.
Зноскі
- ↑ Dorota Michaluk: Białoruska Republika Ludowa 1918—1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010, s. 292—293. ISBN 978-83-231-2484-9.
БібліяграфіяПравіць
- Максім Багдановіч (успамін к 8 угодкам сьмерці) // Іскра (аднаднëўка). Вільня, 31.05.1925. С. 2–3. Перадрук: Шлях паэта: Зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў пра Максіма Багдановіча. Мн., 1975.
ЛітаратураПравіць
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль.. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2. — Мн., 2005.
- ЭГБ, т. 3.
СпасылкіПравіць
Лявон Заяц на Вікісховішчы |