Лявон Карась
Лявон (Леанід) Карась (20 лістапада 1923, в. Дзямідзенкі, Дзісенскі павет, Віленскае ваяводства, цяпер Докшыцкі раён — 7 верасня 1954, Мюнхен, Германія) — беларускі журналіст, грамадскі дзеяч.
Лявон Карась | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 20 лістапада 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 верасня 1954 (30 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьПрацаваў настаўнікам. У гады 2-й сусветнай вайны быў адным з кіраўнікоў СБМ. У 1944 годзе выехаў з Беларусі, жыў у Германіі. У беларускім лагеры ў Міхельсдорфе працаваў у лагернай ахове і вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. З 1948 года сябра маладзёжнай арганізацыі «Дванаццатка», разам з іншымі сябрамі ў тым жа годзе як перамешчаная асоба прыбыў у Вялікабрытанію. Працаваў у вугальных капальнях. Сябра ЗБВБ, Згуртавання беларускіх камбатантаў і БХАА «Жыццё».
У 1950 г. выехаў у Бельгію, атрымаўшы стыпендыю для навучання ў Лювенскім універсітэце. Вучыўся на агранамічным факультэце.
У пачатку 1954 г. пераехаў у Мюнхен, дзе працаваў перакладчыкам на радыё «Вызваленне» («Свабода»).
Забіты пры нявысветленых абставінах, паводле адной з версій, савецкімі агентамі. Цела са слядамі катаванняў знайшлі ў рацэ Ізар.
Зноскі
Літаратура
правіць- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2004.
- Рагуля Б. Беларускае студэнцтва на чужыне. — Лёндан — Нью-Ёрк, 1996.
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.