Адкрыць галоўнае меню

Лявон РЫДЛЕ́ЎСКІ (1 (14) кастрычніка 1903, мяст. Ульянавічы Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі раён — 24 кастрычніка 1953) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч.

Лявон Рыдлеўскі[1]

ЖыццяпісПравіць

У 1917—1920 вучыўся ў Слуцкай беларускай гімназіі, сябра культурна-асветніцкага гуртка «Папараць-кветка». Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1923), Вышэйшы політэхнічны інстытут у Падэбрадах (Чэхаславакія, 1929).

Удзельнік Слуцкага паўстання (1920) і антысавецкага партызанскага руху на Палессі да 1921 года. Падчас навучання ў Чэхаславакіі сябра Аб'яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый замежжа і Заходняй Беларусі (АБСА). З 1929 года ў Францыі; ініцыятар стварэння і адзін з кіраўнікоў «Хаўруса беларускай працоўнай эміграцыі ў Францыі» ў Парыжы (1930—1931). У 1939 уступіў у Французскі замежны легіён; удзельнік французскага Супраціўлення ў гады 2-й сусветнай вайны.

З 25 снежня 1945 па 28 чэрвеня 1947 у Парыжы быў рэдактарам газеты «Беларускія навіны».

У 1947 выбраны сакратаром Прэзідыума, пазней — віцэ-прэзідэнтам Рады БНР. У лістападзе 1948 на 1-м сусветным з'ездзе беларускай эміграцыі выбраны старшынём «Сусветнага аб'яднання беларускай эміграцыі». Падтрымліваў цесныя сувязі з Беларускім домам ордэна марыянаў і інш. рэлігійнымі арганізацыямі.

ПрацыПравіць

  • З жыцьця й дзейнасьці М. Абрамчыка // З гісторыяй на «Вы». — Мн., 1994. Вып. 3;
  • Гэтак было…: (Успаміны слуцкага паўстанца) // Спадчына. 1997. № 1.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора і сяньня. — Мн., 1993.