Лявон Сцяпанавіч Лобік
Лявон Сцяпанавіч Лобік (крыптанімы: Л.; Л.Л-к; 1871, вёска Кукавічы, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць — сакавік 1918, Капыль) — беларускі паэт, публіцыст.
Лявон Сцяпанавіч Лобік | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1871 |
Месца нараджэння | |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, публіцыст |
Мова твораў | беларуская |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія
правіцьСкончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў на Случчыне: у Кукавічах, Вялікай Раёўцы. У гады вучобы прабіў нагу і застаўся калекам. З 1905 года далучыўся да сацыял-дэмакратычнага руху. За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905-07 гадоў сасланы на 3 гады ў Краснаярскі край. Потым Лобіку было дазволена пасяліцца ў паволжскім гарадку Чорны Яр. Пасля сканчэння тэрміну высылкі жыў у Пінску; пазней пераехаў у родную вёску. З 1910 года супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва». Збіраў грошы на выданне газеты і календароў. Быў сталым карэспандэнтам на Случчыне, Капыльшчыне, Нясвіжчыне. Як удзельнік беларускага руху быў арыштаваны і зняволены ў турме ў Вільні. У ссылцы і турмах падарваў здароўе, хварэў на сухоты. Памёр у бальніцы. Пахаваны ў Капылі.
У рэвалюцыі 1905 года брала ўдзел і Кацярына, яго жонка.
Аўтар вершаваных апавяданняў «Залом у жыце» (1911), «Лекар-ведзьмар» (1912), «Калядны вечар» (1912), якія вызначаюцца вострай сацыяльнай накіраванасцю, крытычным пафасам. Пісаў вершы, артыкулы, нататкі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Беларускія пісьменнікі: слоўнік. Том 4. 1994. Ст. 60.