Металург (лядовы палац, Жлобін)

Лядо́вы пала́ц «Металу́рг» — спарткомплекс у горадзе Жлобін Гомельскай вобласці Беларусі. Уведзены ў эксплуатацыю 29 снежня 2006 года[1]. Асноўнае прызначэнне — правядзенне матчаў па хакею з шайбай, спаборніцтваў па фігурнаму катанню, шорт-трэку і іншых лядовых відах спорту. Прадугледжана магчымасць трансфармавання хакейнай каробкі ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, спартыўных адзінаборстваў, тэніса, цяжкай атлетыкі, гімнастыкі, бокса, а таксама ў сцэну для правядзення канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. Трыбуны размешчаны С-падобна, умяшчальнасць палаца складае 2018 гледачоў.

Лядовы палац «Металург»
Месцазнаходжанне Беларусь Жлобін, Беларусь
Пабудаваны 20052006
Адкрыты 29 снежня 2006
Хатняя каманда «Металург» (Жлобін)
Умяшчальнасць 2018
Памеры поля 30х60
Map

Лядовы палац уваходзіць у склад фізкультурна-аздараўленчага спартыўнага комплексу «Цэнтр алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай і плаванню горада Жлобіна». Арэна з'яўляецца хатняй пляцоўкай хакейнага клуба «Металург», які выступае ў беларускай экстралізе, а таксама базай для дзіцячых хакейных секцый. У палацы працуюць залы сілавой падрыхтоўкі, кардыя-трэнажораў, аэробікі і настольнага тэніса. У свабодны ад спартыўных мерапрыемстваў час лядовая пляцоўка задзейнічана для правядзення масавых катанняў на каньках.

Зноскі

  1. История создания ХК «Металлург». Официальный сайт ХК «Металлург-Жлобин». Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2012. Праверана 10 студзеня 2010.

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць