Лядцо (Пухавіцкі раён)
Лядцо́[1] (трансліт.: Liadco) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 4,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 57,5 км ад Мінска.
Вёска
Лядцо
| ||||||||||||||||||||
Назва
правіцьНазва паходзіць ад слова «ля́да» — дзялянка высечанага лесу, хмызняку, высека; або расчышчанае месца ў лесе пад пасеў або пад сенажаць[2].
Гісторыя
правіцьРанняя гісторыя
правіцьУ 1816 годзе ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх. Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета. Адносілася да Навасёлкаўскага праваслаўнага прыходу.
Паводле перапісу 1897 года сярод насельніцтва былі распаўсюджаны рамёствы па вырабе колаў, саней і вупражы.
Найноўшы час
правіцьЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1929 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новае Лядцо». У 1933 годзе быліі сталярная майстэрня, кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
правіць- 1816 год — 28 двароў, 160 жыхароў
- 1858 год — 103 рэвізскія душы
- 1897 год — 68 двароў, 407 жыхароў
- 1917 год — 95 двароў, 439 жыхароў
- 1926 год — 90 двароў, 410 жыхароў
- 1960 год — 427 жыхароў
- 2002 год — 72 двары, 155 жыхароў
- 2009 год — 140 жыхароў
- 2019 год — 129 жыхароў[3]
Інфраструктура
правіцьЁсць пачатковая школа, крама.
Вядомыя асобы
правіць- Ганна Андрэеўна Язубчык (1904—1975) — беларуская вучоная ў галіне сельскай мікрабіялогіі.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ ляда - Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.) . verbum.by. Праверана 3 чэрвеня 2024.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
правіць- Блужа // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 156. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Letcy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 182.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лядцо (Пухавіцкі раён)