Ляды (гарадзішча)
Ляды — археалагічны помнік каля вёскі Ляды Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Гарадзец.
Гарадзішча | |
Ляды | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Ляды |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000469 |
Апісанне
правіцьМае авальную форму, памерам 40×30 м, стромкасць схілаў да 70°. З усіх бакоў умацавана валам, вышыня заходняга дасягае 6 м, іншых — 3 м, шырыня каля асновы 10-11 м, па грэбені — 6-7 м, даўжыня 12 м. Вядома з 1873 года. Абследаваў у 1972 годзе У. Ф. Ісаенка. Раскопкі не праводзіліся.
Літаратура
правіць- Гарадзішча (в. Ляды) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 266.