Ляскавічы (Акцябрскі раён)

вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ля́скавічы[2] (трансліт.: Liaskavičy, руск.: Лясковичи) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.

Ляскавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
152
Насельніцтва
335[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247315
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240816016
Ляскавічы на карце Беларусі ±
Ляскавічы (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Ляскавічы (Акцябрскі раён)
Ляскавічы (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Ляскавічы (Акцябрскі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

За 35 км на захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 238 км ад Гомеля, 26 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Транспартная сетка правіць

На аўтадарозе Акцябрскі — Любань.

Інфармацыя правіць

Планіровачна складаецца з крыху скрыўленай працяглай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сялянскімі сядзібамі. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса» з цэнтрам у Парэччы, малочнатаварная ферма, механічны парк. Рамонтная майстэрня, пачатковая школа, дзіцячы сад, Дом народнай творчасці, бібліятэка, аддзяленне сувязі, 2 крамы.

Гісторыя правіць

Знойдзены каля вёскі скарб з 520 срэбных манет (агульная вага 1 фунт 45 залатнікоў) сведчыць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў Слуцкім павеце Наваградскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1795 годзе пабудаваны драўляны будынак Свята-Нікалаеўскай царквы, якая ў 1866 годзе была капітальна перабудавана. Побач складвалася вёска Малыя Ляскавічы. З пачатку XIX стагоддзя ў складзе маёнтка Ляскавічы адстаўнога капітана І. Б. Корвін-Красінскага, які ён у 1844 годзе здаў у арэнду памешчыку В. Булгаку. З 60-х гадоў XIX стагоддзя маёнтак належаў двараніну М. Дабравольскаму. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. У 1867 годзе адкрыта народнае вучылішча. Па стану на 1870 год — цэнтр воласці. У склад Ляскавіцкай воласці ў 1885 годзе ўваходзіла 26 паселішчаў з 434 дварамі. На 1908 год у Бабруйскім павеце Мінскай губерні.

У 1921 годзе дзейнічалі 2 школы — I і II ступені. З 20 жніўня 1924 года цэнтр Ляскавіцкага сельсавета Глускага, з 28 чэрвеня 1939 года — Акцябрскага раёнаў Палескай вобласці. Напачатку 1930-х гадоў вёскі Вялікія і Малыя Ляскавічы аб’ядналіся ў адну. Да вайны цэнтр сельсавета перанесены з Ляскавіч у вёску Забалацце. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты 5 лютага 1942 года забілі 112 жыхароў (пахаваны ў дзвюх магілах ахвяр фашызму каля школы), у красавіку 1942 года спалілі 52 двары і забілі 171 жыхара, а 5 лютага 1944 года забілі яшчэ 60 жыхароў. 48 жыхароў загінулі на фронце. 17 лістапада 1980 года цэнтр Ляскавіцкага сельсавета вернуты ў Ляскавічы[3]. У 1983 годзе да Ляскавіч далучана вёска Стары Двор. З 27 снежня 2022 года вёска ў складзе Парэцкага сельсавета[4].

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2011 год — 152 двары, 335 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1795 год — у вёсцы Вялікія Ляскавічы — 70 двароў, у слабадзе Ляскавічы — 5 двароў.
  • 1844 год — 53 двары, 176 жыхароў.
  • 1908 год — 147 двароў, 1137 жыхароў.
  • 1940 год — 133 двары, 904 жыхары.
  • 1959 год — 689 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 248 двароў, 631 жыхар.
  • 1999 год — 237 двароў, 554 жыхары[5].
  • 2004 год — 207 двароў, 500 жыхароў.

Вядомыя выхадцы правіць

  • М. П. Круцько — навуковец у вобласці фізічнай і калоіднай хіміі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; член-карэспандэнт з 1994)[6].

Памятныя мясціны правіць

  • Помнік ахвярам фашызму[5].

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Лескаві́чы
  3. Рашэнне Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 424 Об изменении административно-территориального устройства Октябрьского района Гомельской области
  5. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 428.
  6. Акадэмік Круцько Мікалай Паўлавіч

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.