Лясныя могілкі (Мінск)
Лясныя могілкі — дзеючыя могілкі ў Заводскім раёне Мінска.
Лясныя могілкі | |
---|---|
53°51′14″ пн. ш. 27°44′19″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 2021 |
Гісторыя
правіцьІдэя стварэння могілак з’явілася ў 2013 годзе. У 2018 годзе праект быў вынесены на грамадскае абмеркаванне; планавалася зрабіць тры зоны пахаванняў: традыцыйныя з двайнымі ўчасткамі, газонныя без надмагільных узгоркаў і агароджаў, а таксама калумбарыі для захавання праху пасля крэмацыі[1]. Актыўнае будаўніцтва першай чаргі пачалося ў снежні 2019 года[2]. На могілках быдо запланавана будаўніцтва адміністратыўна-бытавога будынка з рытуальнай залай, акрамя таго, участак зямлі быў зарэзерваваны пад будаўніцтва царквы[3].
1 сакавіка 2021 года могілкі афіцыйна пачалі дзейнічаць[4]. 2 сакавіка 2021 года пачаліся пахаванні[5].
Размяшчэнне
правіцьЗнаходзяцца па адрасе: Мінск, Смілавіцкі тракт, 29[4]. Размешчаны за МКАДам недалёк ад часткі Трасцянецкага мемарыяла і гарадскога палігона бытавых адходаў.
Да могілак ад магілёўскай шашы ідзе грунтовая дарога, туды ад станцыі метро Аўтазаводская ходзіць аўтобус 178э.
Плошча першай чаргі некропаля складае 34,69 га[6], а ўсяго пад могілкі адведзена каля 70 га[1].
Каля могілак пабудавана вялікая паркоўка для рытуальнага і легкавога траспарту[7].
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
правіць- Серж Мінскевіч (1969—2022) — беларускі паэт і перакладчык.
- Андрэй Зельцэр (?-2021) — праграміст, забіты ў перастрэлцы супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі.
Зноскі
- ↑ а б Новыя могілкі з’явяцца ў Мінску ля Малога Трасцянца //Новы час, 04.11.2018
- ↑ Новое кладбище «Лесное» примет первые захоронения в конце мая // Городская Ритуальная Служба
- ↑ Cергей Плыткевич.КЛАДБИЩЕ, ГДЕ ВАС ПОКА НЕ ЖДУТ… Архівавана 8 снежня 2021. // Планета Беларусь
- ↑ а б Кладбище «Лесное»
- ↑ https://minsknews.by/na-novom-kladbishhe-lesnoe-proizvedeny-pervye-zahoroneniya/ Архівавана 16 мая 2021.
- ↑ Под Минском строят крупное кладбище «Лесное» Архівавана 27 ліпеня 2021. // Мinsknews.by
- ↑ Могілкі ў Шабанах і на паўднёвы ўсход ад Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага
Спасылкі
правіць- Кладбище «Лесное» на сайце УП «Спецыялізаваны камбінат камунальна-бытавога абслугоўвання»
- Кладбище Лесное
- Лясныя могілкі Архівавана 29 жніўня 2021. // Минск старый и новый
- Как выглядит с высоты новое минское кладбище и сколько мест осталось на старом Архівавана 1 снежня 2020.
- КЛАДБИЩЕ, ГДЕ ВАС ПОКА НЕ ЖДУТ… Архівавана 8 снежня 2021.
- Могілкі ў Шабанах і на паўднёвы ўсход ад Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага (фотаграфіі могілак)