Лясныя пажары ў Чарнобыльскай зоне адчужэння (2020)
Лясныя пажары ў Чарнобыльскай зоне адчужэння ў красавіку 2020 года — буйны[1] лясны пажар, які здарыўся ў красавіку — маі 2020 года ў Чарнобыльскай зоне адчужэння на тэрыторыі Украіны.
Гісторыя правіць
Пажары пачаліся 4 красавіка 2020 года ў Чарнобыльскай зоне адчужэння на тэрыторыі Катоўскага лясніцтва паміж ПГТ Палескае, вёскамі Тарасаў і Владзіміраўка, а затым і ў Жытомірскай вобласці. Маштабны лясны пажар у Чарнобыльскай зоне ўдалося патушыць за 10 сутак, але 16 красавіка з-за моцнага ветру зноў паўстаў адкрыты агонь. Да тушэння былі прыцягнутыя больш за 500 чалавек і больш за 120 адзінак тэхнікі.
На працягу першага тыдня пажар ахапіў тэрыторыі Карагадскага, Катоўскага і Дзянісавецкага лясніцтваў[2]. Пажар нанёс шкоду фауне, флоры і экалогіі. Агнём знішчана частка лясоў, 12 аддаленых вёсак, могілкі. Па стане на 17 красавіка згарэлі тэрыторыі былых вёсак: Лелеў (і база адпачынку «Ізумрудны» зблізку яго), Капачы, Палескае, Грэзля, Рудня-Грэзлянская, Каўшылаўка, Варовічі, Буда-Варовічі, Мартыновіч, Волхаў, Чыстагалоўка. Згарэла тэрыторыя ваеннага гарадка Чарнобыль-2, ад пажару пацярпеў сам горад Чарнобыль[3], аднак пажар не дасягнуў ЧАЭС[4].
Па стане на 17 красавіка 2020 года папярэдняя ацэнка плошчы пажараў складала каля 11 500 га[3]. Цалкам усе пажары былі ліквідаваны да сярэдзіны мая.
Заўвагі правіць
- ↑ Экологи заявили о вторичном радиоактивном загрязнении из-за лесных пожаров в зоне ЧАЭС
- ↑ Пожежа в Чорнобилі: вогонь приборкують за допомогою авіації (укр.). MUKACHEVO.NET. Праверана 13 красавіка 2020.
- ↑ а б Пожежа у Чорнобилі: що знищив вогонь, рівень радіації і які загрози для людей на 17 квітня . TCH.ua (17 красавіка 2020).
- ↑ Пожежа не зашкодила ЧАЕС – пресслужба станції (укр.). Радіо Свобода. Праверана 15 красавіка 2020.
Спасылкі правіць
- Карта пажараў Чарнобыльскай зоны адчужэння Архівавана 16 красавіка 2020.
- В Европе боятся чернобыльского облака // НГ, 21.04.2020
- Как Украина отравила воздух над всей Европой // Взгляд, 18 апреля 2020