Лясны афрыканскі слон (Loxodonta cyclotis) — млекакормячае роду афрыканскіх сланоў атрада хобатных. Першапачаткова адносілі да падвіда афрыканскага слана, але быў выдзелены ў асобны від. Статус як асобнага віду доўгі час ставіўся пад сумнеў, але быў адназначна даказаны пры дапамозе аналізаў ДНК. Тым не менш, абодва віды могуць спарывацца і даваць гібрыд.
Мяркуюць, два віды роду Loxodonta разышліся не менш за 2,5 млн гадоў таму. У спісах Міжнароднай Чырвонай кнігі абодва віды афрыканскіх сланоў фігуруюць пад агульнай назвай Loxodonta africana. Выдзяленне трэцяга віду, ўсходне-афрыканскага слана, знаходзіцца пад пытаннем.
Вышыня ляснога слана ў карку ў сярэднім складае 2,40 м.