Ляхавіцкі разлом
Ля́хавіцкі разлом — тэктанічная структура ў Баранавіцкім, Ляхавіцкім, Клецкім, Капыльскім і Слуцкім раёнах Беларусі. Выцягнута ў субшыротным напрамку амаль на 145 км і падзяляе Беларускую антэклізу і Палескую седлавіну.

Прасочваецца ў фундаменце і верхнепратэразойскіх адкладах. Вертыкальная амплітуда ссоўвання па паверхні фундамента вагаецца ад першых дзясяткаў метраў да 100—150 м. Развіццё Ляхавіцкага разлома на платформавым этапе праявілася ў познім дэвоне.
Літаратура правіць
- Ляхавіцкі разлом // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.