Ляхаўцы (Маларыцкі раён)

Маларыцкі раён

Ля́хаўцы[1] (трансліт.: Liachaŭcy, руск.: Ляховцы) — аграгарадок у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Макранскага сельсавета.

Аграгарадок
Ляхаўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
689
Насельніцтва
  • 862 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1651
Паштовы індэкс
225905
Аўтамабільны код
1
Ляхаўцы на карце Беларусі ±
Ляхаўцы (Маларыцкі раён) (Беларусь)
Ляхаўцы (Маларыцкі раён)
Ляхаўцы (Маларыцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Ляхаўцы (Маларыцкі раён)

Геаграфія

правіць

Знаходзіцца за 8 км ад горада Маларыта, за 60 км ад Брэста, на рацэ Рыта[2].

Гісторыя

правіць

У 1940—1954 гадах цэнтр Ляхавецкага сельсавета.

У 2016 годзе ў склад аграгарадка ўключана вёска Кожух.

Насельніцтва

правіць
  • 1999 год — 1179 жыхароў, 440 двароў[2].

Славутасці

правіць
 
Царква Нараджэння Божай Маці
 
Свята-Мікалаеўская царква
 
Ікона «Нараджэнне Маці Божай» з вёскі Ляхаўцы, 1648—1650. НММ РБ

У вёсцы знаходзіцца Царква Нараджэння Божай Маці, пабудаваная ў 1713 годзе, а пасля перабудаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя[3]. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

У межах вёскі знаходзіцца адзінкавая магіла часоў Вялікай Айчыннай вайны, якая занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.

Таксама ў вёсцы пабудавана Капліца Святога Мікалая, пабудаваная ў 1835 годзе[4], адкуль паходзіць самая ранняя з вядомых у Беларусі выяў «Нараджэння Маці Божай», якая спалучае традыцыйны варыянт іканаграфіі з фігурай праведнай Ганны, дзеў з дарункамі і сцэнай абмывання нованароджанай Марыі і сцэну «Ласканне Багародзіцы»[5]. Аўтар іконы — Маларыцкі майстар, якога адносяць да Заходнепалескай іканапіснай школы.

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ляхаўцы́
  2. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
  3. Ляхаўцы (Маларыцкі раён) на сайце Radzima.org
  4. Ляхаўцы (Маларыцкі раён) на сайце Radzima.org
  5. Православие на Малоритчине Архівавана 27 ліпеня 2018. (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць